Пераможцы з каледжа
Кожная навучальная ўстанова славіцца сваімі навучэнцамі — хлопцамі і дзяўчатамі, якія не проста наведваюць заняткі, а паказваюць глыбокія веды, актыўна ўдзельнічаюць у алімпіядах, конкурсах, розных мерапрыемствах і маюць жаданне зрабіць родную старонку яшчэ больш непаўторнай і квітнеючай.
Навучэнец Іван Казак, выкладчыкі Віталій Міхальчук, Леанід Лукашук і Ягор Кашуба, навучэнцы Дзмітрый Шостак і Мікіта Абрамук з узнагародамі: адны веды давалі, другія на тэорыі і практыцы прымянялі.
Не выключэнне і Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Установа адукацыі не проста дае прафесію, а рыхтуе высакакласных спецыялістаў, якія потым з’яўляюцца прыкладам у рабоце на любым прадпрыемстве краіны. Пацвярджэннем гэтым словам можа быць штогадовы конкурс «Аграмайстэрства» сярод навучэнцаў уст


