Вторник, 16 июня 2026

День: 24.11.2023

Ганарымся калегам!

Ганарымся калегам!

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Журналісты «раёнкі» не толькі радуюцца дасягненням герояў сваіх артыкулаў, але і самі ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах. І таксама дабіваюцца перамог. Вось і зноў мы атрымалі добрую навіну. Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў падвёў вынікі чарговага этапу Рэспубліканскага творчага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют-23» па дзевяці намінацыях. Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Лепшы вядучы мультымедыйных праграм новых медыя» стаў загадчык аддзела вэб-інфармацыі газеты «Раённыя будні» Уладзіслаў Шпарла. Наогул, Улад стаў адзіным прадстаўніком Брэстчыны сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу конкурсу і адным з нямногіх журналістаў, якія працуюць у раённым друку. Шчыра віншуем калегу з такім значным поспехам!
Зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572

Зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572

Актуально, Новости, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада ўказ нумар 373, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 9 снежня 2014 года нумар 572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам зменены ўмовы кіравання сродкамі сямейнага капіталу, прадугледжаныя ўказам нумар 572. Гэта рашэнне звязана з тым, што раней для шматдзетных сем'яў былі істотна пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Указам нумар 373 спрашчаецца парадак і скарачаецца тэрмін пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт даходаў ад кіравання сродкамі сямейнага капіталу. Пры гэтым умовы прадастаўлення і выкарыстання шматдзетнымі сем'ямі сямейнага капіталу не змяняюцца.
ААТ «Пружанскі малочны камбінат» зноў у пераможцах!

ААТ «Пружанскі малочны камбінат» зноў у пераможцах!

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт, Экономика
На здымку: дыпломы за лаўрэацтва «Пружанскага малочнага камбіната» на міжнароднай выставе «ПРАДЭКСПА-2023» атрымлівае начальнік сыраробнага цэха Святлана Казак. На мінулым тыдні работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе «ПРАДЭКСПА-2023», кудыадправіліся адразу пасля паездкі ў Кітай. Каб быць паспяховым, сёння важна не проста выдзяляцца на рынку, але і ўмець канкурыраваць і, прапаноўваючы новы прадукт, не забываць пра якасць ужо любімых спажыўцом тавараў. Такога тэзісу на працягу многіх гадоў прытрымліваецца ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Пляцоўка штогадовага прэстыжнага мерапрыемства ўжо добра вядома пружанцам. Кожны раз, адпраўляючыся на «ПРАДЭКСПА» і выбіраючы, што прадэманстраваць гасцям выставы і прадставіць на суд экспертаў, работнікі камбіната нібыт
Актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу

Актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Фотофакт
Захваральнасць на грып у Беларусі ў гэтым сезоне чакаецца вышэйшай за мінулагоднюю, пра гэта папярэджваюць нават на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя. Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Аляксандра Тарасенкі, уздым захваральнасці чакаецца ў студзені-лютым 2024 года. Такія прагнозы ён растлумачыў тым, што COVID-19 адышоў на другі план. Цяпер на першае месца цалкам можа выйсці цыркуляцыя штамаў грыпу H1N1 і H3N2. Цяпер у Беларусі актыўна праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. У першую чаргу прапануюць прышчапіцца грамадзянам, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Як расказвае медсястра кабінета прафілактычных прышчэпак Пружанскай ЦРБ Дар‘я Харонжына, людзі разумеюць важнасць застрахаваць сябе ад хваробы. У дзень даводзіцца прымаць д