Савет па стратэгічных праектах створаны пры Прэзідэнце Беларусі
У мэтах удасканалення дзейнасці па планаванні, распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных праектаў, укараненні ў вытворчасць вынікаў навуковай дзейнасці пры Прэзідэнце Беларусі створаны Савет па стратэгічных праектах. Адпаведны ўказ нумар 357 "Аб Савеце па стратэгічных праектах" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Забеспячэнне дзейнасці Савета ўскладаецца на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Узначаліць яго старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
Асноўнымі задачамі Савета вызначаны каардынацыя работы па пошуку і адборы перспектыўных стратэгічных праектаў, а таксама іх суправаджэнне; аналіз актуальнасці, палітычнай і эканамічнай мэтазгоднасці, канкурэнтаздольнасці прапанаваных і рэалізуемых стратэгічных









