Лукашэнка падтрымаў ідэю заснаваць у Беларусі адзіны дзяржаўны знак якасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю заснаваць у Беларусі адзіны дзяржаўны знак якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Такую прапанову вылучыў адзін з работнікаў ВА "Крышталь".
"Будучы год мы аб'явім Годам якасці. Я аб гэтым ужо гаварыў. Вырабляем шмат. І якаснай, нядрэннай прадукцыі. Але трэба лепш. Для таго, каб канкурыраваць. Таму што ў нас адкрытая эканоміка. Нам трэба якасць узнімаць вышэй, каб канкурыраваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён канстатаваў, што не толькі, напрыклад, Германія ў сусветных лідарах па якасці, але і Кітай ідзе сямімільнымі крокамі ў гэтым напрамку. Беларусь, напрыклад, цяпер працуе з Кітаем па пытанні арганізацыі ў краіне ўласнай вытворчасці аўтамабіляў, і Аляксандр Лукашэнка мае намер прадоўжыць абмеркаванне гэтай тэмы пры чаргов





