Четверг, 16 июля 2026

День: 16.11.2023

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый

Актуально, Новости, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 356, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. Такім чынам замацоўваецца прававая аснова для ўстойлівага і дынамічнага развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый. Пагадненне стварае зачын для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік. На п
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 65-годдзем

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 65-годдзем

Актуально, Культура, Новости, Президент, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 65-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы. «Яскравы талент, індывідуальнасць і непаўторнае вакальнае майстэрства прынеслі Вам шырокую вядомасць і велізарную любоў гледачоў», – гаворыцца ў віншаванні. Праніклівае выкананне Аляксандрам Малінін рамансаў, песень савецкіх і расійскіх аўтараў пакарыла сэрцы мільёнаў паклоннікаў, адзначыў беларускі лідар. «Упэўнены, што Ваша творчасць і ў далейшым будзе дарыць публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, міру і дабрабыту. БЕЛТА
Фотарамка і ружа: у Ружанах з’явіліся новыя зоны для вашых фота на памяць! (+відэарэпартаж)

Фотарамка і ружа: у Ружанах з’явіліся новыя зоны для вашых фота на памяць! (+відэарэпартаж)

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы
Пакуль у Ружанскім палацавым комплексе ідзе рэстаўрацыя тэатральнага корпуса, не адстае і сам пасёлак. Не, гэты матэрыял не пра добраўпарадкаванне або рамонт — хаця і тут ёсць чым пахваліцца. Мне хочацца расказаць пра новыя арт-аб’екты, якія зусім нядаўна з’явіліся ў гэтым населеным пункце і ў якіх ёсць усе шансы стаць адной з самых папулярных сэлфі-зон у Ружанах. Думка стварыць у турыстычнай кропцы Пружанскага раёна нешта падобнае наведвала старшыню Ружанскага сельвыканкама Аксану Юркоўскую не раз. Аксана Уладзіміраўна разумела: фотазона павінна не проста прыцягваць увагу, але быць запамінальнай і нагадваць таму, хто робіць тут здымкі, пра Ружаны. https://youtu.be/ZMa969m7lWs — Існуе мноства легенд, чаму наш гарадскі пасёлак атрымаў такую назву. Адна з іх сцвярджае, што мя
Падарожжа з фотаапаратам: мост у Мастах

Падарожжа з фотаапаратам: мост у Мастах

Актуально, Новости, Фотофакт
Вам надакучылі шэрыя маркотныя будні? Тады бярыце сям’ю — і гайда падарожнічаць! Шмат выбітных месцаў ёсць непадалёк ад нас, на Брэстчыне. А калі вы лічыце, што першы рэгіён аб‘ездзілі ўздоўж і ўпоперак, накіруйцеся ў суседнюю Гродзенскую вобласць. Тут безліч славутасцяў, і адна з іх знаходзіцца ў г. Масты. Гэта самы доўгі ў Беларусі пешаходны падвясны мост даўжынёй 193,3 метра і шырынёй усяго ў паўтара метра. Пабудаваны ён быў у 1972 годзе і злучыў дзве часткі населенага пункта, раздзеленага ракой Нёман. Да з’яўлення падвяснога моста гараджане перапраўляліся праз Нёман з дапамогай лодак і моста пантоннага (плывучага), што, без сумнення, не так зручна, як стацыянарная канструкцыя. За паўстагоддзя мост перажыў ужо некалькі рэканструкцый: у 90-х гадах, 2002-м і
Трыхінелёз: лепшая страхоўка — кантроль. Парады дае намеснік начальніка райветстанцыі Таццяна Карэтка

Трыхінелёз: лепшая страхоўка — кантроль. Парады дае намеснік начальніка райветстанцыі Таццяна Карэтка

Новости, Официально, Сельское хозяйство
Адным з асноўных накірункаў дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы з’яўляецца прафілактыка хвароб, якія перадаюцца чалавеку праз прадукты жывёльнага паходжання. Тэма бяспекі прадуктаў харчавання з’яўляецца вельмі важнай, бо ад іх якасці залежыць наша здароўе. Пакупка прадуктаў жывёльнага паходжання, у прыватнасці, свініны, у нявызначаных месцах, а таксама па аб’явах можа пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для здароўя. Адной з асноўных небяспек з’яўляецца адсутнасць кантролю якасці прадукту. Няякасная свініна можа ўтрымліваць бактэрыі, паразітаў і іншыя патагены і стаць патэнцыяльнай крыніцай шэрагу захворванняў, такіх як сальманелёз, які выклікаецца бактэрыяй Salmonella, эшэрыхіёз, прычынай якога становіцца бактэрыя E. Coli, тэніёз — гельмінтоз, злучаны з паразітаваннем у
Наша апытанне да Міжнароднага дня адмовы ад курэння: Наколькі пружанцы залежныя ад нікатыну?

Наша апытанне да Міжнароднага дня адмовы ад курэння: Наколькі пружанцы залежныя ад нікатыну?

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия
Штогод у трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень адмовы ад курэння. У сувязі з гэтым зацікавіла, наколькі з’яўляюцца жыхары нашага горада залежнымі ад нікатыну? Які лад жыцця ім даспадобы? Ці створаны ўмовы ў нашым горадзе для вядзення здаровага ладу жыцця? Пацікавіліся, што думаюць пра гэта пружанцы. Крысціна: — Прызнацца, я курыла раней, калі вучылася ў каледжы. Думаю, што прычынай у першую чаргу стаў «заразны прыклад» людзей, якія знаходзіліся ў маім асяроддзі. Курылі ўсе, таму закурыла і я. Калі стала старэйшай, зразумела, што ад шкоднай звычкі трэба пазбаўляцца, бо яна негатыўна ўплывае на здароўе. Але істотнай залежнасці я не набыла, таму адмовіцца ад курэння было няцяжка. Наогул, я імкнуся весці здаровы лад жыцця. Раней хадзіла ў спартзалу, цяпер