«Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці». Лукашэнка расказаў аб выкрыцці злачынных схем у малочнай галіне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада ў час нарады ў Палацы Незалежнасці расказаў аб выкрыцці злачынных схем у малочнай галіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сувязі з тым, што да мяне хадакі пайшлі па некаторых пытаннях, я хацеў бы публічна агучыць праблему. Можа, нехта адкажа на некаторыя пытанні з прысутных (прэм'ер-міністр, віцэ-прэм'ер, кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю), выслухаўшы гэта. Але паколькі следства па гэтай справе ідзе, я не магу многія факты агучваць. Але тыя, хто спрабуе на мяне выйсці, яны пачуюць і зразумеюць, што я маю на ўвазе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
https://www.youtube.com/watch?v=XWK4bZU2qA0
Аб выкрытай праваахоўнікамі схеме кіраўнік дзяржавы расказаў на прыкладзе магілёўскага прадпрыемства "Бабуліна крынка". Некалькі га




