Рэцэпты на Біс. Кошык з начынкай ад Ірыны Дзямчук
Рэцэпт ад намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 3 г. Пружаны Ірыны Аляксандраўны Дзямчук
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
лаваш, перац салодкі – 1 шт.,памідор – 1 шт.,сыр цвёрдых гатункаў – 50 г,вяндліна або курыца вэнджаная – 50 г,яйкі – 2 шт.,зеляніна любая,соль, чорны перац – на смак.
ПРЫГАТАВАННЕ
Перац, памідор, вяндліну (або курынае мяса) наразаем кубікамі, сыр націраем на тарцы. Усё змешваем, дадаём яйкі, пасечаную зеляніну, солім, перчым. Добра перамешваем (можна дадаць крыху маянэзу).З ліста лаваша выразаем кружок па памеры сподачка (блюдца). Кладзём яго ў формачку для кекса, акуратна размяркоўваем, каб атрымаўся «кошык», унутр выкладваем начынку.
Запякаем у духоўцы 30 мінут пры тэмпературы 180 ℃.
Смачна есці!


