Вторник, 16 июня 2026

День: 10.11.2023

Жыхар Пружан украў мабільнік у п’янага мужчыны, які заснуў на лавачцы ў цэнтры горада

Жыхар Пружан украў мабільнік у п’янага мужчыны, які заснуў на лавачцы ў цэнтры горада

Новости, Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў. У стане алкагольнага ап’янення звычайна губляюць чалавечы выгляд, галаву, таксама знікае ўяўленне таго, дзе ты знаходзішся і што робіш. А яшчэ даволі часта ў чалавека пад мухай прападаюць рэчы. Часам гэтаму «спрыяюць» знаёмыя ў такім жа неадэкватным стане. Вось і п’яны жыхар Пружан скарыстаўся момантам і ўкраў мабільны тэлефон у чахле, калі ўладальнік гаджэта заснуў пасля выпітага на лавачцы ў цэнтры горада. У выніку чаго быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму больш чым 400 рублёў. Цяпер злодзея чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Камуністы Пружанскага раёна ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсклалі кветкі да помніка Леніну

Камуністы Пружанскага раёна ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсклалі кветкі да помніка Леніну

Новости
У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўскладанне кветак і вянка да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну правялі камуністы раёна. Як расказаў першы сакратар райкама КПБ Тарас Перапяляк, які арганізаваў ускладанне, на плошчу каля райвыканкама прыйшлі адданыя ідэям кампартыі камуністы, найстарэйшая з іх — Галіна Канстанцінаўна Немцава. Падчас мерапрыемства партыйны білет быў уручаны новаму члену кампартыі Беларусі Ларысе Жучкевіч, а піянерскі гальштук Тарас Уладзіміравіч павязаў юнай піянерцы Лізавеце Мазінай. Памяць пра заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі захоўваюць у сэрцах патрыёты краіны. Віктар Ільюшчанка
Жыхары і госці задаволены! ААТ «Жураўлінае» ўпершыню наладзіла сельгаскірмаш у Мокрым (+фота)

Жыхары і госці задаволены! ААТ «Жураўлінае» ўпершыню наладзіла сельгаскірмаш у Мокрым (+фота)

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Новости, Сельское хозяйство, Экономика
Адгучалі, адгандлявалі сельскагаспадарчыя кірмашы ў райцэнтры, Ружанах і Шарашэве. Здавалася б, усе жадаючыя закупіліся сезоннай агароднінай, час пакласці яе на захоўванне ў склепы і кладоўкі — і паставіць кропку ў падобных восеньскіх мерапрыемствах. Ды не, нездарма ж цудоўнае надвор‘е працягвае радаваць і ў лістападзе, цешыць вока прыгажосцю залатой восені. І ў ААТ «Жураўлінае» вырашылі наладзіць свой кірмаш. І вось у мінулую нядзелю цэнтрам увагі стала вёска Мокрае, дзе прама з машын разгарнуўся гандаль агароднінай. Гаспадарка прывезла капусту і яблыкі, кляпацкі фермер Пётр Барычэўскі — моркву, чырвоныя буракі і цыбулю. Прадавалі тут і саджанцы вінаграду з вінаградніка «Анюта», і камбікорм з Аранчыцкага ХПП. — Бульбы няма, — мімаходам адзначыла адна з жанчын-пакупніц.— Няўж
Новыя аўтамабілі для сацыяльнага абслугоўвання атрымалі Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр і Шарашоўскі дом-інтэрнат

Новыя аўтамабілі для сацыяльнага абслугоўвання атрымалі Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр і Шарашоўскі дом-інтэрнат

Актуально, Год мира и созидания, Милосердие, Наша з табой Беларусь, Новости
Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі традыцыйна ўжо шмат дзесяцігоддзяў прынята дарыць падарункі. Не, не цукеркі, не цацкі, не сукенкі: падарункі дзяржавы сваім грамадзянам — новыя дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, сучасныя вытворчасці… Словам, усё тое, што зроблена пад знакам дабра, клопату, што пацвярджае сацыяльную накіраванасць нашага грамадства. Так выглядае новы аўтамабіль для сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На Пружаншчыне сёлета ў якасці падарунка «ўручылі» юным жыхарам мікрараёна вуліц 8 Сакавіка — Майская спартыўную пляцоўку, пабудаваную пры дапамозе «Белтэлекама». А ўсім жыхарам раёна — дзве новыя машыны хуткай медыцынскай дапамогі. Вы скажаце, што атрымалі іх медыкі Пружанскай станцыі хуткай дапамогі і Шарашоўскай гарбальніцы? Так, але ж наяўнасць сучас
Пытанні стварэння інклюзіўнай прасторы на Пружаншчыне і вынікі конкурсу сацыяльных відэаролікаў разгледзелі на раённай міжведамаснай канферэнцыі

Пытанні стварэння інклюзіўнай прасторы на Пружаншчыне і вынікі конкурсу сацыяльных відэаролікаў разгледзелі на раённай міжведамаснай канферэнцыі

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
«Горад роўных магчымасцяў. Стварэнне інклюзіўнай прасторы» — такой была тэма раённай міжведамаснай канферэнцыі, што адбылася 3 лістапада. Удзельнікі канферэнцыі паставілі перад сабой мэту абмеркаваць і падзяліцца вопытам па стварэнні ў нашых установах адукацыі даступнага і інклюзіўнага асяроддзя для ўсіх дзяцей. Экспертамі на канферэнцыі выступілі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Дарагасціна, загадчык аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Таццяна Шпарла, урач-педыятр УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Вольга Дзеева, а таксама эксперты ў галіне інклюзіўнай адукацыі, прадстаўнікі розных ведамстваў, грамадск
«Мы не аднаўляем КПСС»: Лукашэнка абазначыў сваю пазіцыю па партыйным будаўніцтве ў Беларусі

«Мы не аднаўляем КПСС»: Лукашэнка абазначыў сваю пазіцыю па партыйным будаўніцтве ў Беларусі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі палітычных партый абазначыў сваю пазіцыю па пытанні развіцця ў краіне партыйнага будаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што сустрэчу ў такім фармаце анансаваў яшчэ ў сакавіку, у ходзе Паслання беларускаму народу і парламенту: "Тады дамовіліся, што сустрэнемся з кіраўнікамі партый, якія пройдуць перарэгістрацыю". Яе прайшлі тры палітычныя партыі: камуністычная, ліберальна-дэмакратычная і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Зарэгістравана таксама новая партыя - "Белая Русь". "У ходзе перарэгістрацыі, будзем шчырымі, мы ачысцілі партыйнае поле ад дэкаратыўных аб'яднанняў і тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэ
Лукашэнка: эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы павінна адпавядаць узроўню палітычнага

Лукашэнка: эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы павінна адпавядаць узроўню палітычнага

Актуально, Новости, Президент
Узровень эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кубы павінен адпавядаць узроўню палітычных адносін і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам, паведамляе БЕЛТА. "Рады бачыць пасланца Вострава свабоды ў Беларусі. Гаварыць нешта пра беларуска-кубінскія адносіны, характарызаваць іх, я думаю, няма ніякай неабходнасці: мы заўсёды падтрымлівалі з вамі цёплыя і дружалюбныя адносіны. Вы павінны ведаць, што і ў далейшым мы будзем прытрымлівацца гэтых жа падыходаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на дыпламатычным і палітычным узроўні (можна нават сказаць, на ідэалагічным) краіны прытрымліваюцца адзіных падыходаў і не маюць разыходжанняў у поглядах. "Але