Падрыхтоўка да выбараў, кадры і абстаноўка ў Мінску. Падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з Качанавай
Падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў, кадравыя пытанні і абстаноўка ў Мінску - тры асноўныя тэмы сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Першае пытанне, зразумела, маючыя адбыцца парламенцкія выбары. У вас ёсць цэлы зрэз тых праблем, якія трэба будзе пракантраляваць пры падрыхтоўцы і правядзенні гэтых выбараў. Заўтра больш канкрэтна мы абмяркуем іх на сустрэчы з прадстаўнікамі партый, якія лічацца ў нас і з'яўляюцца партыямі - тыя, якія прайшлі рэгістрацыю і якія маюць намер, я так разумею, удзельнічаць у парламенцкіх выбарах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён пацікавіўся, якая сітуацыя, як на месцах працуюць людзі, губернатары. "Мы адкрыта і сумленна сказалі, што мы будзем




