Узорны ансамбль танца «Круцёлачкі» прывёз тры дыпломы лаўрэатаў конкурсу «Happy star dance fest»
29 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся першы адкрыты танцавальны конкурс “Happy star dance fest”. У ім прынялі ўдзел шматлікія харэаграфічныя калектывы з розных куткоў Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця і папулярызацыі харэаграфічнага мастацтва, выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі, усталявання творчых кантактаў, удасканалення выканальніцкага майстэрства і інш. Ён прайшоў у розных узроставых катэгорыях і намінацыях. Прафесійнае журы ацэньвала тэхніку выканання, харэаграфію і артыстызм удзельнікаў.
У гэтым прадстаўнічым конкурсе поспех садзейнічаў узорнаму ансамблю танца «Круцёлачкі» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Творчы дзіцячы калектыў прадставіў танцы «Гномікі», «Ланцужок»,
