Восень — работ у садзе восем! Пра тое, якія праводзяцца ў пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра», расказалі ў гаспадарцы
Любы вопытны садавод вам скажа, што галоўная работа ў садзе — гэта не збор ураджаю, а яго атрыманне. Менавіта ад таго, як ты будзеш абыходзіцца са сваімі дрэўцамі, колькі ласкі і цяпла ўдзеліш ім, залежыць колькасць і якасць пладоў, а самае галоўнае — таварнасць. І ўвага да сваіх гадаванцаў не павінна слабець на працягу дванаццаці месяцаў, бо на кожную пару года прыходзяцца свае работы па доглядзе. А яшчэ, як адзначае начальнік пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра» Вольга Гайдук, для садавода абавязковы крытэрый — любіць усё жывое на зямлі, з павагай адносіцца да дароў прыроды.
Канечне, не ўсё залежыць ад чалавека. Надвор‘е часам уносіць свае карэктывы. Вось у бягучым годзе не зусім прыдатным выдаўся май, халодны і з замаразкамі да мінус 6 градусаў падчас цвіцення саду (калі крытычныя ў
