Четверг, 16 июля 2026

День: 01.11.2023

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, галоўная тэма — маючы адбыцца саміт АДКБ

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, галоўная тэма — маючы адбыцца саміт АДКБ

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўнай тэмай размовы стаў маючы адбыцца ў лістападзе саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Беларусь цяпер старшынствуе ў арганізацыі. Лідары краін абмеркавалі і тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на асноўных напрамках, у тым ліку энергетыку і праекты ў галіне імпартазамяшчэння. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама зверылі пазіцыі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Дынастыю педагогаў з Пружанскага раёна ўшаноўвалі на святочным мерапрыемстве ў Брэсце

Дынастыю педагогаў з Пружанскага раёна ўшаноўвалі на святочным мерапрыемстве ў Брэсце

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
На мінулым тыдні ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбылося сапраўднае свята для педагогаў рэгіёна. Дакладней, для прадстаўнікоў педагагічных дынастый, якія выхоўвалі і навучалі ў агульнай складанасці не адзін дзясятак і нават не адну сотню гадоў. Напрыклад, агульны педагагічны стаж дынастыі Вышынскіх з Кобрынскага раёна, прадстаўнікі якой падымаліся на сцэну, як аказалася, складае ажно 658 гадоў! Але нямала прадаўжальнікаў справы сваіх дзядоў і бацькоў-педагогаў і на Пружаншчыне. Адна з такіх — дынастыя Шурко — Пілюцік — Саўчук — Марчук. На сёння яна налічвае чатыры пакаленні, а агульны педстаж усіх яе прадстаўнікоў — 164 гады. Пачынальнік — Андрэй Усцінавіч Шурко, які ў 1926 годзе закончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля працаваў у Пружанскай і Роўбіцка
Святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых у Пружанскім раёне

Святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых у Пружанскім раёне

Новости, Тварам да веры
Каталіцкія вернікі сёння адзначаюць урачыстасць Усіх Святых. Гэта дзень памінання памерлых родзічаў, наведвання могілак і іх асвячэння. У населеных пунктах нашага раёна ў каталікоў і іх сваякоў будзе магчымасць таксама пабываць на Святых Імшах і асвяціць магілкі блізкіх. 1 лістапада (серада)12.00 — г.п. Шарашэва, касцёл — чытанне «выпамінак», Святая Імша і працэсія па могілках,16.30 — в. Барысікі, капліца на каталіцкіх могілках — Святая Імша за памерлых,18.00 — г. Пружаны, касцёл — чытанне «выпамінак», Святая Імша з малітвай за памерлых,18.30 — г.п. Ружаны, касцёл — Святая Імша за памерлых. 4 лістапада (субота)10.00 — у аг. Шані, 11.00 — у в. Новыя Засімавічы, 12.00 — у в. Слабудка — набажэнствы за памерлых на могілках з магчымасцю асвячэння помнікаў. 5 лістапада (нядзеля)11.
Работнікам «Аўтамабільнага парка № 11 г. Пружаны» ўручаны заслужаныя ўзнагароды

Работнікам «Аўтамабільнага парка № 11 г. Пружаны» ўручаны заслужаныя ўзнагароды

Автобудни, Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия
Сучасная цывілізацыя залежыць не толькі ад энергарэсурсаў. Для работы прадпрыемстваў і падтрымання жыццядзейнасці грамадства патрэбна транспартная сувязь. Многае вырашае тое, наколькі хутка будуць дастаўляцца сыравіна, адвозіцца гатовая прадукцыя, прыбываць на працу людзі. І гэта забяспечваюць аўтатранспартныя арганізацыі, работнікі якіх у нядзелю адзначалі сваё прафесійнае свята. Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручае нагрудны знак «Ганаровы транспартнік» Мікалаю Міхайлюковічу. З гэтай нагоды напрыканцы мінулага тыдня ў аўтапарку №11 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Госці павіншавалі аўтамабілістаў са святам, пажадалі добрых дарог і, безумоўна, уручылі ўзнагарод