Вуліца без «зебры»
— Менавіта так у размовах мы называем вуліцу Паркавую ў г. Пружаны. Там зроблены тратуар уздоўж праезнай часткі, але ён — на супрацьлеглым баку ад гарадскога парку. І няма ні аднаго пешаходнага пераходу, каб не перабягаць дарогу перад машынамі, а трапіць у парк, захоўваючы Правілы дарожнага руху .Са званка ў рэдакцыю.
Чытач поўнасцю мае рацыю. У свой час на вуліцы Паркавай была абмежавана хуткасць руху транспарту з дапамогай штучных няроўнасцей. Адразу некалькі «ляжачых паліцэйскіх» перашкаджаюць вадзіцелям «ціснуць на газ», што істотна знізіла аварыйную рызыку на гэтым участку. Аднак пра «зебры» чамусьці забыліся. З паркавай зоны абсталяваны цераз агароджу два выхады, у тым ліку і той, што вядзе да дзіцячай пляцоўкі, аднак пешаходы, мінаючы плот, адразу трапляюць на праезную частк














