Суббота, 17 октября 2026

Месяц: Октябрь 2023

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сірыі ў сувязі з ахвярамі пры атацы ў Хомсе

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сірыі ў сувязі з ахвярамі пры атацы ў Хомсе

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі 5 кастрычніка ў прэс-службе беларускага лідара. «У Рэспубліцы Беларусь самым рашучым чынам асуджаюць злачынную атаку ў сірыйскім горадзе Хомсе 5 кастрычніка 2023 года, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр. Бессэнсоўнае забойства абарвала жыцці маладых грамадзян, патрыётаў Сірыі, якія сваімі мэтамі абралі абарону інтарэсаў сваёй Бацькаўшчыны і вяртанне яе да мірнага жыцця», – гаворыцца ў спачуванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах не можа мець ніякага апраўдання і не павінен заставацца без кансалідаванай рэакцыі сусветнай грамадскасці. «У гэту цяжкую хвіліну мы смуткуем разам з брацкім народа
Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай»

Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай»

Актуально, Здоровье, Новости, Спорт, Фотофакт
Пружанскія плыўцы з ДЮСШ № 2 выходзяць на новы ўзровень, фактычна — міжнародны. Напрыканцы верасня падапечныя Сяргея Каляды і Юліі Казёл адправіліся ў Маскву. Праўда, не з мэтай экскурсіі ці прагулкі (хаця знайшлі час і на гэта), а каб пазмагацца з расійскімі спартсменамі і паказаць свой узровень. Нашы спартсмены прынялі ўдзел у турніры пад назвай «Кубак Станіславы Камаровай». Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца некалькі разоў на год і названы ў гонар сярэбранай прызёркі Алімпіяды-2004, трохразовай чэмпіёнкі Еўропы і віцэ-чэмпіёнкі свету. Праходзяць яны якраз такі ў басейне «Практыка» на базе маскоўскай ШПСК — школы плавання Святланы Камаровай. Цікава, што гэта адзіная прыватная школа ў расійскай сталіцы, якая мае дзяржаўную падтрымку. Плыўцы з Пружан паказалі сябе на спаборніцтва
Анатоля Хоміча і Андрэя Літвіновіча шчыра віталі ў роднай школе

Анатоля Хоміча і Андрэя Літвіновіча шчыра віталі ў роднай школе

Актуально, Новости, Спорт, Фотофакт
Прыносіць славу сваёй краіне, свайму раёну, урэшце, установе, дзе ты вучышся ці працуеш, можна па-рознаму. Хтосьці робіць гэта пры дапамозе інтэлектуальных здольнасцей, іншы — майстар на ўсе рукі. Трэці дабіваецца поспеху шляхам штодзённых знясільваючых трэніровак, якія пасля дапамагаюць паказаць вынік на спартыўных арэнах. Якраз такі шлях выбралі для сябе Анатоль Хоміч і Андрэй Літвіновіч. Пра гэтых хлопцаў, ураджэнцаў в. Чахец і аг. Шані, мы ўжо расказвалі і, упэўнены, яшчэ не раз напішам на старонках газеты. Але ж нагадаем чытачам, што Анатоль — чэмпіён ІІ Гульняў краін СНД па штурханні ядра, а яшчэ сярэбраны прызёр у кіданні дыска. Андрэй заваяваў бронзу ў забегу на 600 м. У мінулую сераду сваіх былых вучняў шчыра віталі ў Шаняўской СШ імя М. Засіма, дзе прайшло ўрачыстае ме
Бібліяпрыцемкі прайшлі ў цэнтральнай бібліятэцы

Бібліяпрыцемкі прайшлі ў цэнтральнай бібліятэцы

Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі «Народы кнігамі багаты». Падзея прыцягнула асоб розных узростаў — ад дзяцей да дзядуль і бабуль. І абсалютна ўсе атрымалі яркія эмоцыі і прыемныя ўражанні. Пачатак мерапрыемства павінен быў прайсці пад адкрытым небам. Таму работнікі бібліятэкі вынеслі на вуліцу зручныя крэслы. Прысутных вітала дырэктар бібліятэкі Таццяна Гуторкіна. Далей мікрафоны ў рукі ўзялі ўдзельнікі народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фолк-групы «Лад», якой у мінулым годзе споўнілася 20 гадоў. Гэта аказаўся цудоўны пачатак: людзі былі ў захапленні як ад песень, якія выконваў гурт з Брэста, так і ад удзельнікаў самога калектыву, якія былі пазітыўна настроены ў адносінах да ўсіх прысутных. «Лад» выканаў нямала па-сапраўднаму ду
Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў калегу з днём нараджэння. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках, уключаючы тэмы, якія плануецца абмеркаваць на маючым адбыцца саміце СНД у Бішкеку. БЕЛТА
Паважаныя жыхары г.Пружаны і Пружанскага раёна!

Паважаныя жыхары г.Пружаны і Пружанскага раёна!

Актуально, Новости
7 кастрычніка 2023 г. з 09.00 да 12.00 па тэлефоне 4-15-04 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з першым намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глушко Сяргеем Аляксандравічам, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання.
Забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна

Забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна

Актуально, Новости
Як мы анансавалі ў мінулым нумары газеты, асноўнае пытанне, якое было вынесена на разгляд 47 сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, тычылася эфектыўнасці работы зацікаўленых служб выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна. З дакладамі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка і начальнік РАНС МНС Рэспублікі Беларусь Павел Талстой. Публікуем тэзісы з даклада Віталія Матвіенкі. У першым паўгоддзі 2023 года на рэалізацыю мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы на рабочых месцах са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы выдаткавана 67,2 тысячы рублёў, пры плане ў 47,1 тысячы. Цалкам на мерапрыемствы па ахове працы наймальнікамі раёна ў
Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту

Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе займацца пытаннямі экспарту беларускіх тавараў. Аб гэтым стала вядома ў час сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адпаведны ўказ аб стварэнні камісіі павінен быць падпісаны ў бліжэйшы час. Як дакладна яна будзе называцца, пакуль невядома, але ўзначаліць яе Дзмітрый Крутой. «Прапісвайце сабе нармальныя ва ўказе паўнамоцтвы, – запатрабаваў Прэзідэнт. - Вядома, гэта будзе нагрузка на той апарат, які ў вас існуе. Нічога, ты як новы чалавек знойдзеш тых людзей, якія сёння ў вас недазагружаны або якія могуць выканаць большы аб'ём работы. Але і тут міністраў, апарат урада - трэба задзейнічаць усіх, каго вы палічыце патрэбным». Пры гэтым Аляксандр
Уборка бульбы ідзе поўным ходам

Уборка бульбы ідзе поўным ходам

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт, Экономика
На здымку: на ачыстцы бульбянога ўраджаю ад рознага смецця працуюць малады аграном Аляксандр Папко і рабочыя Лідзія Тарасевіч, Алена Майсак і Ала Раўнейка. Наўрад ці сярод беларусаў знойдзецца той, хто не мае ў сваім рацыёне харчавання любімай стравы з бульбы. Нават цяжка сабе ўявіць такое! Нас жа не проста так называюць бульбашамі. Нехта гатовы кожны дзень есці бабку або дранікі, камусьці падавай таўканіцу ці запечаную са шкваркамі бульбу. Смаката! Каб не сумавалі мы без другога хлеба, у краіне поўным ходам ідзе яго ўборка і запаўненне бульбасховішчаў. На Пружаншчыне вырошчваннем бульбы ўжо не адзін год займаюцца тры прадпрыемствы: філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» — 225 га, ААТ «Ружаны-Агра» — 130 га і РУП «Брэсцкая АСГДС НАН Беларусі» — 40 га. Частка вырашчанага ўраджаю ідзе н
Віншаванні і святкаванні, прысвечаныя Дню пажылых людзей, прайшлі ў Палацы культуры

Віншаванні і святкаванні, прысвечаныя Дню пажылых людзей, прайшлі ў Палацы культуры

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
Дзень пажылых людзей з‘явіўся ў календары для таго, каб нагадаць маладому пакаленню, што асобы «сярэбранага» і «залатога» ўзросту маюць патрэбу ў клопаце, увазе, падтрымцы. Віншаванні ў мінулыя выхадныя і напярэдадні іх атрымлівалі ветэраны вайны і працы, былыя калегі, старэйшыя сваякі па ўсёй краіне — усяго каля 1,5 мільёна жыхароў Беларусі (16 працэнтаў насельніцтва) адносіцца да катэгорыі пажылых людзей. Але і самі пенсіянеры аказаліся на вышыні: актыўна паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных уласнаму святу. Напрыклад, свой справаздачны канцэрт «Час быць разам» наладзілі ў Палацы культуры ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Цудоўным ён атрымаўся: з песнямі (у тым
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры святкавалі Дзень настаўніка

У мінулую пятніцу ў Палацы культуры святкавалі Дзень настаўніка

Актуально, Музеи Пружанщины, Новости, Профессия, Фотофакт
Дзень настаўніка — унікальнае свята, падчас якога педагогі адзначаюць сваю прафесіянальную ўрачыстасць, а ў іх вучняў ёсць выдатная падстава выказаць словы падзякі за атрыманую жыццёвую навуку. Менавіта так пачаў сваё віншаванне старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падчас святкавання Дня настаўніка, якое прайшло ў мінулую пятніцу ў гарадскім Палацы культуры. Сапраўды, людзі гэтай прафесіі заслугоўваюць самых шчырых слоў падзякі. За штодзённую працу, за імкненне даць кожнаму дзіцяці шанец на далейшы рост у якасці чалавека, грамадзяніна, прафесіянала. Педагогі заўсёды імкнуцца перадаць сваім вучням увесь той багаж ведаў, што назапасілі самі. І да кожнага занятку ставяцца вельмі адказна і добрасумленна. Гэта пацвердзіла працэдура ўзнагароджання лепшых з лепшых, якім, акра
Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2024 год

Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2024 год

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ нумар 307, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8 працэнта за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту. Чакаецца, што інвестыцыі ў асноўны капітал прыбавяць 3,9 працэнта ў супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 7,6 працэнта (пераважна за кошт нарошчвання фізічных аб'ёмаў продажаў), рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва прырасту
Заканатворчасць, работа з насельніцтвам і выбары. Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Савета Рэспублікі

Заканатворчасць, работа з насельніцтвам і выбары. Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Савета Рэспублікі

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Президент, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, у час якой абмяркоўваўся комплекс розных тэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Адным з пытанняў, якое закрануў Кіраўнік дзяржавы, стаў заканатворчы працэс, але не сам па сабе, а яго асаблівасці за апошні перыяд, за час работы верхняй палаты парламента цяперашняга склікання, якое, дарэчы, хутка завершыцца. «Можа, якія-небудзь недахопы, асаблівасці, якія мы павінны ўлічыць пасля выбараў у будучым», - спытаў Аляксандр Лукашэнка. Другой тэмай для размовы стала дзейнасць экспертнага савета, які створана пры Савеце Рэспублікі для ўсебаковага разгляду праектаў важнейшых нарматыўных прававых актаў і ацэнкі наступстваў іх прыняцця. Размова ішла таксама і пра экспертна-
Прыехала ў Ружанскую СШ на адпрацоўку і… засталася! Настаўніца пачатковых класаў Маргарыта Захарка любіць работу і не жадае здраджваць вучням

Прыехала ў Ружанскую СШ на адпрацоўку і… засталася! Настаўніца пачатковых класаў Маргарыта Захарка любіць работу і не жадае здраджваць вучням

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Профессия, Ружанские мотивы
Пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага каледжа ў 2021 годзе Маргарыта Захарка атрымала размеркаванне на працу настаўніцай пачатковых класаў Ружанскай сярэдняй школы. Сама яна родам з Зэльвенскага раёна, і суседняя Ружаншчына ёй добра была знаёма. Таму і падумала, што пашанцавала атрымаць накіраванне зусім блізка ад дому. І вось мінулі два гады абавязковай адпрацоўкі. — Сярод маіх аднагрупнікаў многія меркавалі пасля адпрацоўкі звальняцца і вяртацца на сваю радзіму або ўвогуле мяняць від дзейнасці, — прызнаецца дзяўчына. — Магчыма, і мой лёс склаўся б такім чынам, каб мне не пашанцавала ў чарговы раз. Дзякуючы атмасферы аднадумства і душэўнасці, што пануе ў Ружанскай школе, пастаяннай падтрымцы калег і вельмі спрыяльным умовам для прафесійнага росту настаўніца вырашыла за
Узнагародай абласнога ўзроўню адзначана дзіцячая гульнявая пляцоўка ААТ «Пружанскі малочны камбінат» на вуліцы Палескай

Узнагародай абласнога ўзроўню адзначана дзіцячая гульнявая пляцоўка ААТ «Пружанскі малочны камбінат» на вуліцы Палескай

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Гульнявая пляцоўка ад ААТ «Пружанскі малочны камбінат» не толькі заваявала папулярнасць у дзяцей і іх бацькоў, але і атрымала… сваю першую ўзнагароду. Нядаўна ў Брэсце былі падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшае фарміраванне сяброўскага дзецям гарадскога асяроддзя — уладкаванне дзіцячых пляцовак у рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Праводзіўся конкурс з мэтай выяўлення і падтрымання лепшых ініцыятыў, накіраваных на стварэнне максімальна камфортных умоў для актыўнага баўлення часу, падтрымання здароўя дзяцей і падлеткаў, іх фізічнага развіцця з дапамогай гульнявых пляцовак, размешчаных у населеных пунктах, падключаных да праграмы «Здаровыя гарады і пасёлкі» на 2022-2023 год. Да разгляду журы былі прадс