Вторник, 21 апреля 2026

День: 28.10.2023

Лукашэнка накіраваў спачуванне Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце

Лукашэнка накіраваў спачуванне Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "З пачуццём глыбокага болю ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці Казахстана, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларусы смуткуюць разам з усім казахстанскім народам, падзяляюць цяжар напаткаўшай бяды і гора незаменных страт". Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых шахцёраў, а пацярпелым пажадаў найхутчэйшага аднаўлення. БЕЛТА
Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі (+многа фота)

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Адыходзячы кастрычнік пружанскім аматарам фігурнага катання запомніцца як месяц, насычаны на турніры. Узяўшы паўзу ўсяго на адныя выхадныя, наш Лядовы палац 20-22 кастрычніка зноў прымаў значныя спаборніцтвы. На гэты раз — рэспубліканскія «Кубак Белавежскай пушчы» і адборачны этап Алімпійскіх дзён моладзі (АДМ) Брэсцкай вобласці. Першы з названых турніраў ужо атрымаў пастаянную «прапіску» ў Пружанах. Штогод, каб паўдзельнічаць у ім, прыязджаюць спартсмены з усёй рэспублікі. Справа ў тым, што «Кубак Белавежскай пушчы» дае магчымасць паказаць свае здольнасці самым розным фігурыстам — ад кандыдатаў у майстры спорту да ўладальнікаў 3-га юнацкага разраду і навічкоў. Усяго ж на абодва турніры ў Пружанах заявілася больш за 100 спартсменаў са сталіцы, Брэста, Пружан, Баранавіч, Іва
Сакрэт даўгалецця і актыўнага ладу жыцця пружанкі Галіны Немцавай — фізкультурныя гурткі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту

Сакрэт даўгалецця і актыўнага ладу жыцця пружанкі Галіны Немцавай — фізкультурныя гурткі аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Новости, Спорт
Часам сустракаецца думка, што людзі пажылога ўзросту жывуць выключна мінулым. Але ці варта з гэтым згаджацца? Сапраўды, за плячыма засталіся дастойна пражытыя гады, пра якія варта ведаць дзецям і ўнукам, значны працоўны і жыццёвы вопыт, якім проста нельга не падзяліцца з наступнымі пакаленнямі. І ў той жа час… І ў той жа час не зацыклівацца на пражытых гадах, а радавацца кожнаму світанку і захаду сонца, усміхацца шчабятанню птушак, збіраць у букет чырвонае і жоўтае кляновае лісце, марыць пра вясну, якая наступіць услед за восеньскай слотай і зімовай сцюжай… Адным словам, паўнавартасна і шчасліва жыць сённяшнім днём і крышачку зазіраць у будучыню. Галіна Канстанцінаўна Немцава з кіраўніком фізкультурных гурткоў аддзялення Аленай Аляксандраўнай Астапчык. Менавіта такімі прынцыпамі
Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Рэпартаж з ААТ «Ружаны-Агра»: як ідуць справы з вывазам арганікі і зяблевай апрацоўкай глебы

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
Нягледзячы ні на поры года, ні на надвор’е, ні на выхадныя, працы ў сельгаставарыствах не спыняюцца ні на мінуту. Цяпер вось вывозіцца на палеткі і ўносіцца арганіка пад яравую сяўбу, праводзіцца зяблевая апрацоўка глебы. Механізатары Анатоль Круглей, Сяргей Бацяк і Аляксандр Плашэй падчас вывазу арганічных угнаенняў з МТК «Варанілавічы». Унясенне мінеральных угнаенняў несумненна ўплывае на ўраджай. Даказана навукоўцамі. Але не трэба забываць і пра арганіку, якую выкарыстоўвалі яшчэ нашы прадзеды. Яе кожны дзень з фермаў і комплексаў транспартуюць на палеткі: і гігіену захоўваем для пагалоўя, і карысць для зямлі. Апошняе нам пацвердзілі і ў ААТ «Ружаны-Агра»: арганічныя ўгнаенні станоўча ўплываюць на састаў глебы, паляпшаюць яе паветра- і водапрапушчальнасць. Раскладаючыся ў