Вторник, 21 апреля 2026

День: 26.10.2023

У Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў расказалі пра вынікі прававога прыёму грамадзян

У Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў расказалі пра вынікі прававога прыёму грамадзян

Актуально, Новости, Профессия, Юридическая консультация
Сёння ў Пружанскім раёне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян. На прыём звярнуліся 4 чалавекі па пытаннях захавання норм працоўнага заканадаўства, аховы працы, рэгістрацыі па месцы жыхарства. Намеснік пракурора раёна Ірына Жыгалка, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Людміла Гарадко далі тлумачэнні па пытаннях. Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук праінфармавала, што прававыя прыёмы праходзяць на тэрыторыі Пружанскага раёна у апошні чацвер кожнага месяца. Усе жадаючыя могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыю.
«Ніякай гульні быць не можа». Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь з’яўляецца надзейным саюзнікам Расіі

«Ніякай гульні быць не можа». Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь з’яўляецца надзейным саюзнікам Расіі

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што краіна з'яўляецца надзейным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, і ў гэтым пытанні не можа быць ніякай гульні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "І Расія, і Беларусь нямала сёння робяць для таго, каб утрымаць не толькі Еўропу, але і свет ад скочвання да самай небяспечнай рысы. Вы павінны ведаць, што мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай лініі. Мы надзейныя саюзнікі Расійскай Федэрацыі. Вы ў гэтым таксама можаце не сумнявацца. Ніякай тут гульні быць не можа, паколькі мы разумеем, што на карту пастаўлена вельмі шмат. І ў прынцыпе выжывальнасць нашых дзяржаў і нашых народаў", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сяргею Лаўров
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму еўразійскай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Спадар міністр, дазвольце вітаць вас. Мне прыемна з вамі сустракацца. Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. - Заўвага БЕЛТА). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з'яўляемся праціўнікамі Еўрапейскага саюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныя і, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ве
Пашырэнне паставак і кааперацыі. Лукашэнка прапанаваў узмацніць узаемадзеянне з Валагодскай вобласцю

Пашырэнне паставак і кааперацыі. Лукашэнка прапанаваў узмацніць узаемадзеянне з Валагодскай вобласцю

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі Алегам Куўшыннікавым назваў сферы і праекты, дзе можна і трэба ўзмацніць узаемадзеянне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта ўжо не першае наведванне Беларусі Алегам Куўшыннікавым. У ходзе яго першага візіту ў 2018 годзе былі намечаны сур'ёзныя планы па развіцці супрацоўніцтва ў многіх галінах. І цяпер трэба пагаварыць аб тым, што ўдалося зрабіць за гэты час, якія ёсць праблемы і што плануецца рабіць далей. Аляксандр Лукашэнка пералічыў ключавыя сектары, дзе ёсць рэзервы для ўзмацнення ўзаемадзеяння, і прапанаваў у кожным з іх вызначыць некалькі флагманскіх беларуска-валагодскіх праектаў - да трох у кожным сегменце. Прэзідэнт заўважыў, што ў святле дамоўлен
На спаборніцтвы па плаванні запрасіў Водны палац у Дзень бацькі (+фота)

На спаборніцтвы па плаванні запрасіў Водны палац у Дзень бацькі (+фота)

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Молодёжный клуб, Спорт
Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як час, праведзены разам. Вось і ў новае свята — Дзень бацькі — Водны палац і РФСК «Мухавец» запрасілі дзяцей і іх бацькоў на спаборніцтвы па плаванні. Паўдзельнічаць у іх заявілася 45 хлопчыкаў і дзяўчынак 2012-2016 гадоў нараджэння. Іх чакала дыстанцыя ў 25 метраў. Патрабаванняў да стылю плавання не было, кожны ўдзельнік мог выбраць свой. Адкрылі турнір дзяўчынкі. Тры заплывы ў іх выкананні былі хуткімі і цікавымі, але, што адметна, абсалютна ўсе пераможцы выявіліся па выніках апошняга. Трэцяй з часам 16,87 секунды стала Ганна Мацвяйчук, другое месца ў спаборніцтвах заняла Ангеліна Фісюк, якая пераадолела дваццаціпяціметроўку за 15,71 секунды. Абсалютнай пераможцай турніру (і тут сумненняў наконт выніку не ўзнікала) стала Арыядна Варыцкая з
Белорусские пограничники в Пружанском районе на границе с Польшей обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш

Белорусские пограничники в Пружанском районе на границе с Польшей обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Происшествия
Во вторник, 24 октября, в Пружанском районе на границе с Польшей белорусские пограничники обнаружили покалеченных беженцев из Афганистана и Бангладеш. У двух мужчин были переломаны ноги. Сделали это, по словам потерпевших, польские пограничники, сообщили БЕЛТА в Следственном комитете. "Польские силовики с молчаливого одобрения европейских клерков, чувствуя безнаказанность и вседозволенность, продолжают творить безумие в отношении мигрантов. Беженцы бегут от войн и разрухи в те самые страны Запада, в которых еще недавно трубили о высших ценностях, безопасности и человеколюбии. Однако мигранты сталкиваются с беспрецедентной нечеловеческой жестокостью и издевательствами", - подчеркнули в пресс-службе Следственного комитета. Жертвы жестокости польских пограничников рассказали, ч
У Пружанскім РГЗ абмяркоўвалі, як зрабіць працу бяспечнай (+многа фота)

У Пружанскім РГЗ абмяркоўвалі, як зрабіць працу бяспечнай (+многа фота)

Актуально, Новости, Профессия
У рамках Тыдня нулявога траўматызму ў Пружанскім раёне газазабеспячэння прайшоў семінар па тэматыцы «Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму». Трэба адзначыць, што мерапрыемства было наладжана шматвектарным і закранула ўсе адпаведныя пытанні. Семінар быў падзелены на дзве часткі — практычную і тэарэтычную. Падчас першай галоўны інжынер арганізацыі Вадзім Прыпутневіч правёў экскурсію па прадпрыемстве з дэманстрацыяй створанай сістэмы бяспекі. Яна ўключае ў сябе не толькі кантроль (дарэчы, наладжаны на даволі высокім, нават праграмным узроўні, з выкарыстаннем электронных прыбораў чыпавання і візуалізацыі). У дадатак да яго на асноўнай базе газавай службы, як і ў астатніх падраздзяленнях, увага надаецца і стварэнню належных умоў працы. Ка
Паважаныя жыхары Пружанскага раёна, 26 кастрычніка адбудзецца прававы прыём грамадзян!

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна, 26 кастрычніка адбудзецца прававы прыём грамадзян!

Актуально, Новости, Официально
26 кастрычніка 2023 г. з 10.00 да 12.00 у Пружанскім райспажыўтаварыстве (г.Пружаны, вул. Кобрынская, д. 6), з 12.15 да 14.15 у Пружанскім раённым аб'яднанні прафсаюзаў (г. Пружаны, вул. Шырмы, д. 17, каб.223) адбудзецца прававы прыём грамадзян. Прыём правядуць: Вярбіцкі Аляксандр Міхайлавіч - пракурор Пружанскага раёна, Гарадко Людміла Дзмітрыеўна - галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва. На прыём ажыццяўляецца папярэдні запіс па тэлефоне 2-04-81, на email: prujany@fpb.by.