Воскресенье, 7 июня 2026

День: 25.10.2023

Жыхар раёна прычыніў цялесныя траўмы жанчыне і разбіў яе тэлефон

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. Які святы абавязак у мужчын? Зразумела, абараняць сваю Радзіму, а таксама сваіх матуль, дзяцей, жонак. А ці можа быць інакш? Аказваецца, так. Як, напрыклад, у выпадку з жыхаром нашага раёна. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, мужчына вырашыў паказаць сваю фізічную сілу на… жанчыне. Ён схапіў жыхарку горада за тулава ў вобласці таліі і кінуў цераз плячо на зямлю. А калі апошняя заявіла, што за прычыненне цялесных пашкоджанняў выкліча супрацоўнікаў міліцыі, хуліган выхапіў у яе з рук мабільны тэлефон і кінуў яго на зямлю. У выніку чаго гаджэт быў сапсаваны. Цяпер «ваяку» з жанчынамі чакае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.
Метадыст гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук паўдзельнічаў у рэканструкцыі ў Хаваншчыне

Метадыст гарадскога Палаца культуры Вячаслаў Краўчук паўдзельнічаў у рэканструкцыі ў Хаваншчыне

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Культура, Новости, Профессия
Штогод у памятныя даты ў нашай краіне ладзяцца гістарычныя рэканструкцыі баявых дзеянняў. Усё гэта для таго, каб сучаснае пакаленне магло ўбачыць, якім цяжкім быў шлях да Перамогі, ведала, што насамрэч адбывалася ў гады ваенных ліхалеццяў на цяпер ужо мірнай тэрыторыі Беларусі. У Брэсцкай вобласці адным з самых вядомых месцаў, дзе ў значныя даты аднаўляюць ход ваенных падзей, з’яўляецца мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» ў Івацэвіцкім раёне.Нядаўна тут адбылося адкрытае мерапрыемства, прысвечанае дню памяці героя партызанскага руху івацэвіцкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Пятровіча Чарткова. Для гасцей мемарыяла ўдзельнікі ваенна-гістарычных клубаў Беларусі прадставілі рэканструкцыю бою народных мсціўцаў з нямецкімі акупантамі. Рэгулярна ўдзел
На прыкладзе «Пружанскага льнозавода» ўдзельнікі Рэспубліканскага семінара-вучобы пазнаёміліся з тым, як павінна працаваць прадпрыемства льнаводчай галіны

На прыкладзе «Пружанскага льнозавода» ўдзельнікі Рэспубліканскага семінара-вучобы пазнаёміліся з тым, як павінна працаваць прадпрыемства льнаводчай галіны

Актуально, Год мира и созидания, Профессия, Сельское хозяйство
Так павінна быць ва ўсіх! Гэтыя словы намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гракуна адрасаваліся ўдзельнікам семінара-вучобы, які прайшоў 20 кастрычніка на базе ААТ «Пружанскі льнозавод». Прыкладам была работа льнаводчай галіны менавіта ў нашым раёне. Сапраўды, ААТ «Пружанскі льнозавод» быў выбраны для правядзення семінара-вучобы нездарма. Тут увесь працэс: ад працы на палетку да адпраўкі льновалакна на ткацкія прадпрыемствы — наладжаны на выдатным узроўні. Гэта ўдзельнікі мерапрыемства ўбачылі сваімі вачыма. Тым больш, што экскурсаводам па прадпрыемстве стаў асабіста дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал. Але гэта было крыху пазней, а спачатку прайшло невялікае азнаямляльнае пленарнае пасяджэнне. Уладзімір Гракун паведаміў
Лукашэнка заявіў аб салідарных падыходах Беларусі і Казахстана да развіцця інтэграцыйных працэсаў

Лукашэнка заявіў аб салідарных падыходах Беларусі і Казахстана да развіцця інтэграцыйных працэсаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У Беларусі высока ацэньваюць рэалізуемыя Казахстанам захады па ўмацаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, маштабныя пераўтварэнні ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, намаганні па выбудоўванні канструктыўных адносін як унутры шматнацыянальнай дзяржавы, так і ў знешняй палітыцы, падкрэсліў Прэзідэнт. "Вытокі дружбы нашых народаў - у сумеснай гісторыі, перапляценнях чалавечых лёсаў і выпаўшых на долю беларусаў і казахстанцаў у ХХ стагоддзі агульных выпрабаваннях, - гаворыцца ў віншаванні. - У дзвюх краін салідарныя падыходы да развіцця інтэграцыйных працэсаў, паглыблення міжнароднага п