Вторник, 19 мая 2026

День: 17.10.2023

Запрашаем да ўдзелу ў раённым турніры па плаванні сярод аматараў «Старт пакаленняў»!

Запрашаем да ўдзелу ў раённым турніры па плаванні сярод аматараў «Старт пакаленняў»!

Афиша, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Турнір адбудзецца 21 кастрычніка ў 10.00 гадзін у Водным палацы г. Пружаны. Стаць удзельнікамі могуць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2012 г.н. і маладзейшыя, А ТАКСАМА СЕМ’І! Усе падрабязнасці — у групе РФСК «Мухавец» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Станавіцеся ўдзельнікамі або падтрымайце сваіх фаварытаў на трыбунах. Уваход свабодны!
У Пружанскім раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў

У Пружанскім раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Официально, Профессия, Экология
Пачаўся месячнік з панядзелка, 16 кастрычніка. Працягнуцца мерапрыемствы ў рамках яго па 16 лістапада. Кіраўніцтва раёна заклікае працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, усіх жыхароў Пружаншчыны актыўна ўключыцца ў работу па навядзенні парадку, высадцы зялёных насаджэнняў на тэрыторыі раёна.

Хлебасольныя Пружаны запрашалі на кірмаш! (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости, Сельское хозяйство, Фотофакт, Экономика
У мінулую суботу ў нашым райцэнтры разгарнуўся кірмаш «Пружанская восень». Кожны яго наведвальнік змог зрабіць запасы на зіму і наогул знайсці неабходныя для сябе тавары. І не толькі, таму што на гэты раз гандаль прапанаваў нямала новага. Па-першае, іначай была арганізавана расстаноўка, напрыклад, больш шчыльна запоўнена прылягаючая да плошчы частка вуліцы Савецкай. Дзякуючы чаму вызвалілася аўтамабільная пляцоўка каля «Белых лавак», не ўзнікала складанасцей для руху машын па вуліцы Р. Шырмы, а тым, каму пашчасціла заняць парковачнае месца на стаянцы, было значна бліжэй несці пакупкі да аўто. Па-другое, істотна пашырыліся гандлёва-прамысловыя рады. Побач з традыцыйнымі прапановамі, кшталту «ўсё для дома», можна было нядорага апрануцца, нават у адзенне з лёну, набыць нямала к
Дарагіх і любімых матуль віншавалі ва ўсім раёне і ў Пружанах (+ многа фота)

Дарагіх і любімых матуль віншавалі ва ўсім раёне і ў Пружанах (+ многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Официально, Профессия
Шмат вельмі цёплых і значных мерапрыемстваў прайшло напрыканцы мінулага тыдня ў раёне. Усё таму, што ёсць у нашым календары цудоўная дата: 14 кастрычніка. Для праваслаўных хрысціян — гэта свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Для ўсіх беларусаў — Дзень маці. Сапраўды, нібы нябесная Маці-Заступніца распасцірае над кожным з нас свой святы амафор, маці зямная ахутвае сваіх дзяцей любоўю і клопатам. Мама — як ангел-ахоўнік гатова крыламі-рукамі атуліць ад няшчасцяў, падтрымаць ва ўсіх нашых справах. Гэтая думка стала і лейтматывам канцэрта «Мама — ангел на зямлі», які адбыўся ў гарадскім Палацы культуры. З прывітальным словам да жанчын, якія сабраліся ў зале, звярнуўся старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Міхаіл Міхайлавіч адзначыў, што сённяшняя жанчына — не то
Лукашэнка прапанаваў Венесуэле прарэвізаваць супрацоўніцтва і выпрацаваць дарожную карту на перспектыву

Лукашэнка прапанаваў Венесуэле прарэвізаваць супрацоўніцтва і выпрацаваць дарожную карту на перспектыву

Актуально, Новости, Президент
Беларусі і Венесуэле неабходна прарэвізаваць розныя напрамкі супрацоўніцтва і выпрацаваць дарожную карту на перспектыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 кастрычніка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Добра, што вы прыехалі ў Беларусь, гэта вельмі своечасова. Я думаю, нам не трэба знаёміцца адзін з адным, не трэба гаварыць аб нашых магчымасцях і магчымасцях Венесуэлы ў нашым супрацоўніцтве. Мы ведаем адзін аднаго даўно і нямала зрабілі ў свой час для інтэнсіфікацыі нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу, што з-за пэўных прычын (перш за ўсё знешніх) узаемадзеянне паміж краінамі стала на паўзу. "Адчуваю, што нам трэба прарэвізаваць усе тыя напрамкі і пыта
Лукашэнка: ЗША пастаянна накіроўваюць вастрыё блізкаўсходняга канфлікту супраць Ірана

Лукашэнка: ЗША пастаянна накіроўваюць вастрыё блізкаўсходняга канфлікту супраць Ірана

Актуально, Новости, Президент
ЗША накіроўваюць вастрыё канфлікту на Блізкім Усходзе супраць Ірана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 кастрычніка на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абстаноўка ў свеце абвастраецца. Блізкаўсходні крызіс садзейнічае таму, што недружалюбныя нам краіны - Злучаныя Штаты Амерыкі і Захад - пастаянна накіроўваюць вастрыё гэтага канфлікту супраць Ірана. Вы гэта адчуваеце лепш. Наш адказ адзін: мы павінны больш цесна працаваць адзін з адным, разам супрацоўнічаць, каб процістаяць гэтым выпадам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. БЕЛТА