Вторник, 21 апреля 2026

День: 13.10.2023

У ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» ідзе ўборка кукурузы на зерне

У ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» ідзе ўборка кукурузы на зерне

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт, Экономика
Жывёлаводы добра ведаюць, што, дзякуючы высокаму ўтрыманню крухмалу, які павольней расшчапляецца ў страўніку буйной рагатай жывёлы, зерне кукурузы можна і патрэбна выкарыстоўваць у рацыёне рагуль. А гэта ж яшчэ і адзін з асноўных прадуктаў-пастаўшчыкоў энергіі для БРЖ. Дый згадзіцеся, рознабаковы рацыён у любым выпадку дасць большы эфект, чым кармленне адным сенам ці сенажом. Штогод большасць сельгаставарыстваў Пружаншчыны вырошчвае кукурузу на зерне. На чацвер бягучага тыдня ўбралі яе на 1567 га пры плане 1812 га, што складае 86%. Сабралі 12924 тоны. Што да ўраджайнасці, то па раёне яна складае 82,5 ц/га. У ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» плошчы пад кукурузу на зерне не самыя вялікія — 78 га, але тут больш увагі ўдзяляюць не колькасці, а якасці. Пакуль тут збіраюць неблагі ўраджа
Начальнік малочнатаварнага комплексу «Смаляны» Ніна Асіпчук

Начальнік малочнатаварнага комплексу «Смаляны» Ніна Асіпчук

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
Атрымаць прафесію — адна справа. А вось пасля з задавальненнем штодзень ісці на працу, атрымліваць асалоду ад работы — гэта ўжо зусім іншае. Але менавіта гэта адыгрывае вялікую ролю ў дасягненні канчатковага рэзультату ў даручанай справе. Узяць, напрыклад, сельскую гаспадарку. Ну, як тут без усмешкі на твары ты прыйдзеш на ферму, дзе цябе кожны дзень чакаюць рагулі!? Яны ж жывыя істоты, якія любяць ласку, цягнуцца да чалавека, давяраюць яму. І аказваецца, што ў нашым раёне такіх апантаных работай людзей вельмі многа. Яны адказна выконваюць свае абавязкі, не чакаючы ўзнагарод, бо працуюць не для галачкі, а на сумленне. Так як ужо многа гадоў шчыруе начальнік МТК «Смаляны» філіяла «Айчына» На здымку: начальнік малочнатаварнага комплексу «Смаляны» Ніна Асіпчук. Ураджэнка Івацэвіцкаг
Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым

Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым

Актуально, Официально, Президент, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Двухбаковая сустрэча Кіраўнікоў дзяржаў адбылася перад пачаткам пасяджэння ў Бішкеку Савета Кіраўнікоў дзяржаў СНД, для ўдзелу ў якім Аляксандр Лукашэнка напярэдадні прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан. БЕЛТА