Вторник, 21 апреля 2026

День: 12.10.2023

Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў. Частка 2

Сухопаль: храм на перасячэнні часоў і лёсаў. Частка 2

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
Патомны святар — гістарыёграф Сухопаля Пажар 1895 года быў далёка не першым у гісторыі сухопальскіх цэркваў. А адлік часу існавання саміх храмаў пачаўся задоўга да таго, як прыбыў сюды святар Аляксандр Ражановіч. Многае пра гэта мы ведаем дзякуючы Васілю Балабушэвічу, патомнаму святару. Васіль Паўлавіч нарадзіўся і вырас у Сухопалі, куды бацька яго прыехаў у 1851 годзе. На тыя часы дынастыі свяшчэннаслужыцеляў былі справай самай звычайнай. Таму лагічна, што сын праваслаўнага святара Паўла Балабушэвіча і ўнук уніяцкага святара з в. Горбанька Кобрынскага павета Васіля Балабушэвіча скончыў Пінскае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семінарыю. На гэтым спыняць адукацыю не стаў і паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую закончыў у 1880 годзе (дарэчы, на год пазней
Узыходзячая зорка

Узыходзячая зорка

Актуально, Новости, Спорт, Фотофакт
Спортам захапляюцца многія. Але нехта займаецца на аматарскім узроўні, а нехта імкнецца ў прафесіяналы, трэніруецца штодзень для дасягнення запаветнай мэты. Такія ёсць і сярод выхадцаў Пружанскай школы хакея. Адзін з іх — Алег Панамарэнка. Ён цяпер выступае за каманду «Собаль» з горада Бярозы, якая гуляе ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па хакеі. — Алег, калі ты пачаў займацца хакеем і па якой прычыне выбраў менавіта гэты від спорту, а не той жа, да прыкладу, футбол, які заўсёды быў больш папулярны і даступны для дзяцей? — Хакеем пачаў займацца з пяці гадоў. А прычына выбару была вельмі простая: мой старэйшы брат займаўся ў хакейнай секцыі ў ДЮСШ № 2 у Лядовым палацы. Ён мяне туды і адвёў, хаця мама больш хацела, каб я займаўся плаваннем. Але выйшла, як выйшла. Праз гады можн
Да ведама грамадзян! У сувязі з правядзеннем кірмашу «Пружанская восень» будуць зменены маршруты некаторых аўтобусаў

Да ведама грамадзян! У сувязі з правядзеннем кірмашу «Пружанская восень» будуць зменены маршруты некаторых аўтобусаў

Актуально, Новости
Філіял «Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем кірмашу «Пружанская восень» 14 кастрычніка з 6.00 да 18.00 гадзін будуць адменены гарадскія маршруты № 6, 8, 9, 11 і прыгарадны «3Т Пружаны-Клепачы» па вуліцах Урбановіча, Савецкай, Тармасава, Чырвонаармейскай (прыпынкі «Стаматалагічная паліклініка» і «Бібліятэка»).   Арганізацыя руху названых маршрутаў будзе ажыццяўляцца па прыпынках: «Кастрычніцкая», «СШ №3», «СШ №4», «Кірава», «Шырмы» і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным накірунку. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 4-12-67; 3-88-52.
Лукашэнка: нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя адносіны

Лукашэнка: нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя адносіны

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам – Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Нягледзячы на розныя шляхі гістарычнага развіцця нашых краін, абодва народы аб'ядноўвае шмат рыс, у тым ліку шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей, культ сям'і, імкненне да стваральнай працы, патрыятызм і неабыякавасць да чужой бяды», – гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што нават у сённяшніх няпростых умовах іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя сувязі і застацца партнёрамі, якія паважліва ставяцца адзін да аднаго і зацікаўлены ў пашырэнні канструктыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва для лепшай будучыні нашчадкаў. Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Іспаніі міру,
«Бяспечны веларух!»

«Бяспечны веларух!»

Актуально, Новости, Официально
З 13 па 16 кастрычніка 2023 года супрацоўнікамі АДАІ МГБ Пружанскага РАУС з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, а таксама ўдзельнікаў дарожнага руху кіраўнікоў сродкамі персанальнай мабільнасці, будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Бяспечны веларух!»  Згодна з ПДР, грамадзян, якія выкарыстоўваюць сегвеі, электрасамакаты, манаколы і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці, прыраўнялі да пешаходаў. У выпадку парушэння карыстальнікі СПМ будуць падпадаць пад адміністрацыйную адказнасць у якасці пешаходаў. Акрамя таго, карыстацца СПМ можна толькі з 14 год, аднак выключэннем з'яўляюцца жылыя і пешаходныя зоны. Таксама забаронена выкарыстоўваць сродкі персанальнай мабільнасці ў стане ап'янення. Пры выкарыстанні СПМ неабходна выконваць ху