Вторник, 21 апреля 2026

День: 11.10.2023

У Пружанскім раёне прайшлі спаборніцтвы сандружын

У Пружанскім раёне прайшлі спаборніцтвы сандружын

Актуально, Новости, Фотофакт
Напрыканцы мінулага тыдня на гарадскім стадыёне прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных дружын арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Раней такое мерапрыемства было штогадовым, але з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі з 2020 года не праводзілася. І вось пасля працяглага перапынку яно было адноўлена ў нязменным фармаце. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сандружыны сямі працоўных калектываў — ААТ «Мурава», «Жураўлінае», «Шані-аграпрадукт», «Пружанскі райаграсэрвіс», «Пружанскі малочны камбінат», ДЛГУ «Пружанскі лясгас» і КУВП «Камунальнік». Падчас урачыстага пастраення ўдзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук, які пажадаў усім добрага настрою, атрымання карысных ведаў і… прымянення апошніх толькі тэарэтычна, а не на практыцы. Як адзначалася, фармат спабор
Дзень работнікаў культуры адзначылі ў Пружанах

Дзень работнікаў культуры адзначылі ў Пружанах

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
А хто ж для нашых таленавітых культработнікаў наладзіць канцэрт? Вядома ж, яны самі. Так і было напярэдадні свята. На святочнай вечарыне віншавалі, узнагароджвалі тых, хто звязаны з культурнай галіной. А таленавітых і творчых асоб, якія ў літаральным сэнсе нясуць культуру ў масы, у нас шмат. Як вядома, не хлебам адзіным жыве чалавек, яму трэба і відовішчы, і сілкаванне для душы. Гэтую нішу як раз і запаўняюць артысты (не толькі прафесіянальныя, але і самадзейныя), бібліятэкары, музейшчыкі, работнікі кінафікацыі, шматлікія творчыя дзеячы. Нам патрэбны ўсе яны, а яны ў сваю чаргу не могуць абыйсціся без нас — гледачоў, чытачоў, прыхільнікаў іх талентаў, харызмы, абаяння. Гэтыя і іншыя словы ўдзячнасці падчас святочнай вечарыны гучалі з вуснаў выступоўцаў. Віншаваў усіх ста
Лукашэнка: Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю

Лукашэнка: Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю

Актуально, Новости, Президент, Фотофакт, Экономика
Беларусь мае намер структураваць свае магчымасці ў Расіі і стварыць цэнтры гандлю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Расіі Андрэем Траўнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як растлумачыў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь цяпер узяла курс на структураванне сваіх магчымасцей у Расіі. «Сёння попыт на Беларусь вялікі, але мы ж самі не вельмі вялікія. Таму нам трэба дакладна разабрацца, дзе будуць цэнтры, праз якія мы будзем працаваць з Расійскай Федэрацыяй», – удакладніў Аляксандр Лукашэнка. Адзін з такіх цэнтраў будзе размешчаны, напрыклад, у Новасібірску, улічваючы геаграфічнае становішча і значнасць гэтага рэгіёна. «Без Новасібірска няма палавіны Расіі, прынамсі, за Уралам. Таму тут павінны быць сканцэнтраваны нашы