Вторник, 21 апреля 2026

День: 08.10.2023

Любоў Давідзенка невыпадкова з’яўляецца дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў

Любоў Давідзенка невыпадкова з’яўляецца дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
За паўсядзённымі клопатамі часам пачынаем звыкацца з думкай, што ў нашым досыць прагматычным жыцці ўсё менш месца пакідаем для музыкі. Аднак з гэтым нязгодна дырэктар Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў Любоў Давідзенка. — І калі дапускаю такое стаўленне да прыгожага ў дарослых, то не варта дзяцей прымушаць да падобных думак, — зазначае Любоў Іванаўна. Гэта не проста словы апантанага творчасцю чалавека, а пацверджаныя статыстыкай высновы. Сёння ў музычным аддзяленні Ружанскай ДШМ займаецца 78 вучняў, што можна лічыць рэкордам апошняга дзесяцігоддзя. Пры тым, што частка выхаванцаў прыйшла сюды самастойна, як кажуць, па закліку душы. Відавочна, што малыя схільныя да мастацтва, толькі не ўсе бацькі бачаць і разумеюць гэта. Установай культуры ў пасёлку Любоў Давідзенка кіруе амал
«Чакаем маладых і творчых»

«Чакаем маладых і творчых»

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Менавіта прыход моладзі ў сферу культуры дае надзею, што галіна будзе жыць у нашым грамадстве і знаходзіцца не на апошнім месцы. На здымку: Ганна Баран і дырэктар гарадскога Палаца культуры Аксана Кавалевіч. Напэўна, пералічваць праблемы напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры не варта: тут хапае і прыемных падзей. Сярод іх — і штогадовы прыток маладых спецыялістаў, чым у тым ліку вызначаецца і гарадскі Палац культуры. Напрыклад, сёлета сюды прыйшла на працу яшчэ адна выпускніца мастацкай навучальнай установы — Ганна Баран. Дзяўчына працуе ў ГПК мастачкай і афармляе прыгожыя афішы, якія ўжо бачылі гараджане. На момант, калі ў Палац культуры завіталі карэспандэнты, яна працавала над аб’явай да творчага вечара Тамары Юшчук, які адбудзецца сёння. Увогуле, як расказвае дыр
Паважаныя работнікі культуры і дзеячы мастацтваў Пружаншчыны!

Паважаныя работнікі культуры і дзеячы мастацтваў Пружаншчыны!

Актуально, Культура, Новости, Профессия
Віншуем вас з прафесійным святам! Мы дзякуем кожнаму, хто, не шкадуючы сіл, па поклічы сэрца і загадзе душы выконвае важную місію — захоўвае і прымнажае культурны і духоўны патэнцыял нашай зямлі, яе традыцыі, выхоўвае ў землякоў цікавасць да мастацтва, развівае таленты падрастаючага пакалення. Мы выдатна разумеем, наколькі значная аб’яднальная роля культуры ў грамадстве. Мінуюць стагоддзі і эпохі, але нацыянальная культура працягваецца не толькі ў традыцыях, але і ў сучасным мастацтве. Наша агульная задача — зрабіць усё, каб і надалей культура забяспечвала надзейную сувязь паміж пакаленнямі і жыхарамі нашай краіны, спрыяла сцвярджэнню ідэалаў дабра, справядлівасці і літасці, служыла надзейнай асновай для новых пакаленняў стваральнікаў. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую