Суббота, 11 июля 2026

День: 03.10.2023

Уборка бульбы ідзе поўным ходам

Уборка бульбы ідзе поўным ходам

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт, Экономика
На здымку: на ачыстцы бульбянога ўраджаю ад рознага смецця працуюць малады аграном Аляксандр Папко і рабочыя Лідзія Тарасевіч, Алена Майсак і Ала Раўнейка. Наўрад ці сярод беларусаў знойдзецца той, хто не мае ў сваім рацыёне харчавання любімай стравы з бульбы. Нават цяжка сабе ўявіць такое! Нас жа не проста так называюць бульбашамі. Нехта гатовы кожны дзень есці бабку або дранікі, камусьці падавай таўканіцу ці запечаную са шкваркамі бульбу. Смаката! Каб не сумавалі мы без другога хлеба, у краіне поўным ходам ідзе яго ўборка і запаўненне бульбасховішчаў. На Пружаншчыне вырошчваннем бульбы ўжо не адзін год займаюцца тры прадпрыемствы: філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» — 225 га, ААТ «Ружаны-Агра» — 130 га і РУП «Брэсцкая АСГДС НАН Беларусі» — 40 га. Частка вырашчанага ўраджаю ідзе н
Віншаванні і святкаванні, прысвечаныя Дню пажылых людзей, прайшлі ў Палацы культуры

Віншаванні і святкаванні, прысвечаныя Дню пажылых людзей, прайшлі ў Палацы культуры

Актуально, Культура, Новости, Фотофакт
Дзень пажылых людзей з‘явіўся ў календары для таго, каб нагадаць маладому пакаленню, што асобы «сярэбранага» і «залатога» ўзросту маюць патрэбу ў клопаце, увазе, падтрымцы. Віншаванні ў мінулыя выхадныя і напярэдадні іх атрымлівалі ветэраны вайны і працы, былыя калегі, старэйшыя сваякі па ўсёй краіне — усяго каля 1,5 мільёна жыхароў Беларусі (16 працэнтаў насельніцтва) адносіцца да катэгорыі пажылых людзей. Але і самі пенсіянеры аказаліся на вышыні: актыўна паўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных уласнаму святу. Напрыклад, свой справаздачны канцэрт «Час быць разам» наладзілі ў Палацы культуры ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Цудоўным ён атрымаўся: з песнямі (у тым
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры святкавалі Дзень настаўніка

У мінулую пятніцу ў Палацы культуры святкавалі Дзень настаўніка

Актуально, Музеи Пружанщины, Новости, Профессия, Фотофакт
Дзень настаўніка — унікальнае свята, падчас якога педагогі адзначаюць сваю прафесіянальную ўрачыстасць, а ў іх вучняў ёсць выдатная падстава выказаць словы падзякі за атрыманую жыццёвую навуку. Менавіта так пачаў сваё віншаванне старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падчас святкавання Дня настаўніка, якое прайшло ў мінулую пятніцу ў гарадскім Палацы культуры. Сапраўды, людзі гэтай прафесіі заслугоўваюць самых шчырых слоў падзякі. За штодзённую працу, за імкненне даць кожнаму дзіцяці шанец на далейшы рост у якасці чалавека, грамадзяніна, прафесіянала. Педагогі заўсёды імкнуцца перадаць сваім вучням увесь той багаж ведаў, што назапасілі самі. І да кожнага занятку ставяцца вельмі адказна і добрасумленна. Гэта пацвердзіла працэдура ўзнагароджання лепшых з лепшых, якім, акра
Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2024 год

Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2024 год

Актуально, Новости, Президент, Экономика
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ нумар 307, якім зацверджаны важнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8 працэнта за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту. Чакаецца, што інвестыцыі ў асноўны капітал прыбавяць 3,9 працэнта ў супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 7,6 працэнта (пераважна за кошт нарошчвання фізічных аб'ёмаў продажаў), рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва прырасту