Наш сумесны з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэйд: чаму сумнік па-ранейшаму дадае суму?
Здаецца, толькі-толькі перамаглі ў «бітве» з баршчэўнікам, як узнікла новая бяда, імя якой — сумнік канадскі (золотарник). Як расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд, яшчэ некалькі гадоў таму гэтая расліна ўсімі ўспрымалася як дэкаратыўная.
— Не было практычна ніводнага населенага пункта, жыхары якога не культывавалі б на сваіх прысядзібных участках сумнік, — кажа Вольга Міхайлаўна. — Пакуль не стала вядома, якую небяспеку тоіць гэтае «залатое ўпрыгажэнне».
Сумнік канадскі належыць да чужароднай інвазіўнай флоры для Рэспублікі Беларусь. І не проста чужароднай, а сапраўды небяспечнай: распаўсюджванне яго стварае пагрозу жыццю або здароўю чалавека. Сумнік канадскі прыгнятае і нават поўнасцю выцясняе з прыродных экасістэм





