Суббота, 17 января 2026

День: 30.09.2023

Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка: «Усё маё жыццё — гэта дзеці!»

Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка: «Усё маё жыццё — гэта дзеці!»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия
Роля педагога важная не толькі ў школе, але і ў дзіцячым садку: менавіта ён з’яўляецца яшчэ адным «бацькам», які дае новыя веды, выхоўвае, як неабходна паводзіць сябе ў грамадстве, вучыць павазе ў адносінах да іншых людзей. Такой «фігурай» з’яўляецца і выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка. — Працую ў гэтым дзіцячым садку больш за 30 гадоў. Прыйшла сюды яшчэ ў далёкім 1987 годзе, пасля заканчэння педагагічнага вучылішча. Неўзабаве здзейсніла сваю мару аб вышэйшай адукацыі: у 1993 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (цяпер універсітэт) імя А.С. Пушкіна. У далейшым не раз павышала сваю кваліфікацыю, а ў 2018 годзе мне была прысвоена вышэйшая катэгорыя. Таксама з’яўляюся маці і бабуляй. Таму ўсё маё жыццё — гэта дзеці! — раск
95-гадовая Галіна Немцава з Пружан стала самай узроставай удзельніцай Рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе

95-гадовая Галіна Немцава з Пружан стала самай узроставай удзельніцай Рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Новости, Профессия, Спорт
28 верасня пенсіянеры, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця», прымеркаванага да Дня пажылых людзей. Галіна Немцава (справа) разам з Аленай Астапчык. Марафон сабраў у гарадскім парку 24 пенсіянеры, якія займаюцца скандынаўскай хадзьбой пры аддзяленні і любяць актыўны лад жыцця. Сваім прыкладам і запалам яны натхнялі ўсіх суграмадзян, паказваючы добрую спартыўную форму. Бо фізічныя практыкаванні могуць замяніць любую таблетку, але нішто не заменіць фізічныя практыкаванні. І кожны з нас цвёрда ведае, што самы галоўны рэкорд у жыцці — гэта здароўе! Самай узроставай удзельніцай мара
Наш рэпартаж з ААТ «Велікасельскае Агра», дзе ўбіраюць цукровыя буракі

Наш рэпартаж з ААТ «Велікасельскае Агра», дзе ўбіраюць цукровыя буракі

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Пад выразам «салодкае жыццё» кожны з беларусаў можа мець на ўвазе сваё, асабістае. Але наўрад ці сярод нас знойдзецца той, хто не ўжывае ў ежу цукар, які з’яўляецца ідэальнай крыніцай энергіі і неабходны для нармальнай работы мозга, мышцаў. А каб не пераводзіўся салодкі прадукт на нашых сталах, у гэтыя дні аграрыі Беларусі шчыруюць на палетках з цукровымі буракамі. Сёлета ў цэлым па краіне плануецца сабраць 5 мільёнаў тон салодкіх караняплодаў, для гэтага ў 2023 годзе павялічылі плошчы пад цукровыя буракі больш чым на 8000 га. Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін, якія экспартуюць цукар. З кожнай тоны мы атрымліваем прыбытак у 165 долараў ЗША. У Пружанскім раёне салодкія караняплоды патрэбна ўбраць на плошчы ў 1300 га. Першым у панядзелак бягучага тыдня да ўборкі
Майстар вытворчага навучання каледжа Аляександр Пстыга атрымаў Грамату Брэсцкага аблвыканкама

Майстар вытворчага навучання каледжа Аляександр Пстыга атрымаў Грамату Брэсцкага аблвыканкама

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Официально, Профессия
Граматай Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Фёдаравіч Пстыга, майстар вытворчага навучання УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Аляксандр Фёдаравіч Пстыга (справа) з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталляй Каліноўскай і дырэктарам УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Дзмітрыем Чайкоўскім. У Брэсцкім дзяржаўным цэнтры маладзёжнай творчасці прайшло ўрачыстае абласное мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзелаў па адукацыі, настаўнікі, выкладчыкі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі з розных раёнаў першага рэгіёна. Была адзначана праца і нашага земляка. Віншуем з узнагародай, Аляксандр Фёдаравіч!