Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Казахстана, Венгрыі, Егіпта, Зімбабвэ, Экватарыяльнай Гвінеі, Анголы, Уганды, Камбоджы, Філіпін, Іарданіі і Калумбіі.
Аляксандр Лукашэнка прывітаў дыпламатаў на цудоўнай, дружалюбнай і гасціннай беларускай зямлі: "Спадзяюся, што гэта дыпламатычная работа будзе садзейнічаць збліжэнню нашых народаў, дапаможа развіццю па-сапраўднаму дружалюбных міждзяржаўных адносін".
Прэзідэнт заўважыў, што паслы пачынаюць выкананне сваёй місіі ў вельмі няпросты перыяд: "Сёння ўвесь свет знаходзіцца на складаным шляху фарміравання новай структуры міжнародных адносін, якая няўхільна рухаецца да шматпалярнасці. Гэты працэ




