Суббота, 17 января 2026

День: 26.09.2023

Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда

Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда

Актуально, Президент
 Вольга Сяргеева вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку з далейшым паведамленнем аб яе вызваленні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 302 падпісаў 26 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. БЕЛТА
За падпіску на «раёнку» — падарунак! Дзень падпісчыка правялі сёння ў Пружанскім КУВП «Камунальнік»

За падпіску на «раёнку» — падарунак! Дзень падпісчыка правялі сёння ў Пружанскім КУВП «Камунальнік»

Актуально, Новости, Подписка, Профессия
Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць падпісацца на любімыя выданні. У спісе папулярных, канечне, і «Раённыя будні». Падпісваў жадаючых на газеты і часопісы работнік РУП «Белпошта». А наш галоўны рэдактар Віктар Ільюшчанка ўручыў тым, хто падпісаўся на «раёнку», прыемныя падарункі. Спяшайцеся падпісацца і вы! Гэта можна зрабіць у аддзяленнях «Белпошты» або газетных кіёсках. Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік
Беларусы з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі далі вялікі канцэрт у Пружанах у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету (+многа фота і відэа)

Беларусы з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі далі вялікі канцэрт у Пружанах у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету (+многа фота і відэа)

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости
«Ты ў сэрцы маім, Беларусь» -- пад такой назвай у суботу, 23 верасня, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшоў канцэрт у рамках IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Да нас у госці прыехалі творчыя суполкі беларусаў з Расіі, Казахстана, Латвіі, Іспаніі. https://youtu.be/uWsn2nAWGXg?si=tDo-r5MWd1hNuzE0 Вітаючы гасцей фестывалю, гледачоў, сабраўшыхся ў зале, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пажадаў усім моцнага здароўя, міру, станоўчых уражанняў. Выказаў упэўненасць, што яшчэ не раз нам давядзецца сустрэцца. Мікалай Пятровіч сказаў: — Мы рады прымаць у нашым мірным беларускім доме сваіх братоў, сясцёр з розных краін свету. Гэта цудоўна, што нягледзячы на далёкае ад Беларусі пражыванне, вы памятаеце зямлю сваіх прадзедаў, дзедаў, н
Адзіны дзень бяспекі ў Пружанскім раёне прайшоў з карысцю для дарослых і дзяцей (+фота)

Адзіны дзень бяспекі ў Пружанскім раёне прайшоў з карысцю для дарослых і дзяцей (+фота)

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия, Фотофакт
У мінулы чацвер у Пружанах прайшоў ужо традыцыйны Адзіны дзень бяспекі. Ён праводзіцца па ініцыятыве Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь пяты год, але спачатку не выходзіў за межы прафілактычных выступленняў і тлумачальных лекцый. Другі год запар мерапрыемствы набылі маштабнасць, праходзілі на гарадской плошчы. Сёлета ў дадатак яшчэ праводзіліся праверкі сістэмы экстраннага апавяшчэння насельніцтва (электрасірэны) і вучэбныя эвакуацыі з жылых і адміністрацыйных будынкаў. Хаця справа не ў маштабнасці. Галоўнае — дасягненне пастаўленых мэт, сярод якіх асноўная — навучыць людзей дзейнічаць у крытычных сітуацыях. Чалавечае мысленне ўстроена такім чынам, што ўсё невядомае і незвычайнае выклікае пачуццё трывогі, прымушаючы ўспрымаць нязвыклыя змены як небяспеку. І мы пачынаем панікаваць. П
Лукашэнка: для заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго

Лукашэнка: для заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго

Актуально, Президент
Для многіх заходніх палітыкаў стала адкрыццём, што свет значна шырэйшы за іх вузкія ўяўленні пра яго. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Як вы, Аляксандр Юр'евіч (Драздзенка. - Заўвага БЕЛТА), адзначылі ў адным са сваіх выступленняў, традыцыйныя перавагі прыгранічнага з Еўрасаюзам Ленінградскага рэгіёна з 2022 года сталі фактарамі рызыкі. Дзякуй богу, нам гэта вельмі выгадна, і Расіі таксама. Мы больш будзем цяпер глядзець на сябе і думаць, як нам развівацца далей", - сказаў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка згадаў пра праведзеную напярэдадні тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у час якой абмяркоўвалася рэалізацыя
Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

Актуально, Президент
 Беларусь і Расія абмяркоўваюць перспектывы рэалізацыі двух вялікіх сумесных праектаў - па сумеснай вытворчасці і абслугоўванні самалётаў, а таксама па будаўніцтве другой чыгуначнай веткі на Ленінградскую вобласць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў пра тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні і ў ходзе якой абмяркоўвалася рэалізацыя гэтых двух праектаў. Як расказаў Прэзідэнт Беларусі, у сярэдзіне кастрычніка намечана іх сустрэча ў Кыргызстане (у Бішкеку пройдзе саміт СНД), дзе яны плануюць больш прадметна абмеркаваць гэтыя праекты. "Размова ішла аб сумеснай вытво