Указам Прэзідэнта ўрэгулявана дзейнасць цэнтраў, якія абслугоўваюць бюджэтныя арганізацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ нумар 300, якім унесены карэкціроўкі ва ўказ ад 23 снежня 2019 года нумар 475 "Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да колькасці цэнтраў, якія ствараюцца для абслугоўвання дзейнасці бюджэтных арганізацый: не больш за адзін у кожным раёне, горадзе абласнога падпарадкавання, раёне Мінска, не больш за два - на абласным узроўні і па адным у Мінску па напрамках дзейнасці. Вызначаны катэгорыі бюджэтных арганізацый, якія падлягаюць абавязковаму абслугоўванню ў гэтых цэнтрах, віды дзейнасці, якія цэнтры ажыццяўляюць у інтарэсах бюджэтных арганізацый, а таксама адказнасць за парушэнне заканадаўства ў межах выконваемых імі фун





