Суббота, 17 января 2026

День: 21.09.2023

Змяненні ў сістэме адпрацоўкі па размеркаванні пасля ВНУ абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Змяненні ў сістэме адпрацоўкі па размеркаванні пасля ВНУ абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Актуально, Президент
Змяненні ў сістэме адпрацоўкі па размеркаванні пасля ВНУ абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы не сказалі пра галоўнае. Пра тое, што хвалюе сёння дзяржаву, - адрэагаваў Прэзідэнт на даклад міністра адукацыі. - Мяне інфармуюць аб тым, што самыя-самыя прагрэсіўныя, класныя спецыялісты з краіны ад'язджаюць. Больш таго, нейкая ў нас сістэма: скончыў ВНУ, не адпрацаваў і пайшоў. Мы ж навучаем і рыхтуем у ССНУ, ВНУ спецыялістаў для сябе". Андрэй Іванец адзначыў, што ўсе студэнты-бюджэтнікі пасля заканчэння ВНУ абавязаны адпрацаваць устаноўленыя тэрміны размеркавання. "Міністэрства адукацыі кантралюе гэту работу. Ёсць адзінкавыя выпадкі, калі выпускнікі кампенсуюць затрачаныя дзяржа
Два ЦЭ плюс ЦТ. На нарадзе ў Лукашэнкі вызначылі формулу атэстацыі і паступлення ў ВНУ

Два ЦЭ плюс ЦТ. На нарадзе ў Лукашэнкі вызначылі формулу атэстацыі і паступлення ў ВНУ

Актуально, Президент
Сістэма атэстацыі за курс сярэдняй школы і паступлення ў ВНУ застаецца без істотных змяненняў: два цэнтралізаваныя экзамены плюс адзін іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Думаю, што ўрад сёння ў асобе прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ера пачуў тыя пытанні, якія трэба вырашаць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы выпрацавалі адказы на асноўныя пытанні, у тым ліку і па стабільнасці ўсяго адукацыйнага працэсу, каб мы не шарахаліся кожны год з боку ў бок". "Што датычыцца вынікаў атэстацыі за сярэднюю школу і паступлення ў ВНУ. Два ЦЭ плюс адзін у выглядзе ЦТ - мы пакуль на гэтым спыняемся і даводзім да людзей, каб яны ведалі,
Каб горад зноў не застаўся без зручнасцей, пружанскія камунальшчыкі вядуць работы па замене напорнага калектара

Каб горад зноў не застаўся без зручнасцей, пружанскія камунальшчыкі вядуць работы па замене напорнага калектара

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Напрыканцы студзеня гэтага года райцэнтр перажыў некалькі «некамфортных» дзён з-за аварыі на галоўнай каналізацыйна-помпавай станцыі. Пасля ўхілення наступстваў паломкі абсталявання для ўтылізацыі сцёкаў гарадской сістэмы быў праведзены аналіз прычын аварыі. Ён засведчыў неабходнасць неадкладнай замены састарэлых механізмаў і ўвогуле правядзення мадэрнізацыі існуючай сеткі. Пра планы і крыніцы фінансавання «раёнка» падрабязна расказала літаральна «па слядах» аварыі. Аднак мінуў час, і чытачы газеты пацікавіліся, ці зрушылася справа з месца. З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў камунальную службу. Пайку трубаправода вядуць мантажнік Юрый Плеска і слесар-рамонтнік Аляксандр Ляўчук. Як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталій Казлоў, для замены напорнага калектара з абла
Інспекцыя МПЗ па Пружанскім раёне запрашае да ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў «Падаткі вачыма дзяцей»

Інспекцыя МПЗ па Пружанскім раёне запрашае да ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў «Падаткі вачыма дзяцей»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
У верасні — снежні 2023 года інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне праводзіць дзіцячы конкурс відэаролікаў на тэму «Падаткі вачыма дзяцей». Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў уключна. У інспекцыю МПЗ па Пружанскім раёне (224145, г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17, imns217@nalog.gov.by) па 1 снежня трэба накіраваць заяўку на ўдзел у конкурсе і відэаролік (працягласцю не больш за 4 мінуты). Па больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ па Пружанскім раёне па тэлефонах 4-03-08, 4-03-36. Усе набходныя звесткі размешчаны і на сайце Пружанскага райвыканкама па гэтай спасылцы.
У райваенкамаце расказалі, што пагражае тым, хто свядома пазбягае ваеннай службы

У райваенкамаце расказалі, што пагражае тым, хто свядома пазбягае ваеннай службы

Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
-- У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкулам 57 служба ў арміі называецца свяшчэнным абавязкам грамадзяніна краіны. У свой час Асноўны Закон быў падтрыманы народным волевыяўленнем, што азначае рашэнне пераважнай большасці беларусаў. А ці выконваецца яно і што пагражае тым, хто вырашыць ісці супраць грамадскіх асноў? Са званка ў рэдакцыю Адказвае начальнік групы прызыву райваенкамата Андрэй Якімовіч: — Правы і абавязкі грамадзян адносна прызыву ў армію рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». У гэтым нарматыўным акце прадугледжаны ўсе магчымыя моманты, якія могуць узнікнуць падчас арганізацыі тэрміновай службы ў арміі, таму прызыўнікі абавязкова азнаёмлены з яго нормамі. Падчас уручэння павестак прызыўнікам вясной 2022 года. Фота носіць

Экскурсія па палацыку і медыцынскі батл. Маладых спецыялістаў Пружанскай ЦРБ прысвяцілі ў медыкі (+фота)

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Больш за паўтара дзесяцігоддзя ў раённай цэнтральнай бальніцы захоўваецца добрая традыцыя ладзіць мерапрыемства, звязанае з прысвячэннем у прафесію маладых спецыялістаў-медыкаў, якія прыйшлі ў пружанскую сістэму аховы здароўя пасля заканчэння навучальных устаноў. І апошнія пяць гадоў базай для такіх шчырых і адкрытых сустрэч абіраўся музей-сядзіба «Пружанскі палацык», каб тыя, хто ўпершыню прыехаў у наш рэгіён, маглі азнаёміцца і з яго гісторыяй. Таму чарговае прысвячэнне ў медыкі для кампаніі маладых спецыялістаў, што папоўнілі ўстановы аховы здароўя раёна ў бягучым годзе, пачалося з традыцыйнай экскурсіі па музейных экспазіцыях. Як расказвае старшыня прафсаюзнай пярвічкі «людзей у белых халатах» Ірына Шэйка, сёлета шэрагі медыцынскіх работнікаў папоўнілі 28 выпускнікоў профільных