АЛЯКСАНДР РАГАЧУК: «ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА МАЕ АСОБНАЕ ЗНАЧЭННЕ ДЛЯ ЗАХОДНІХ РЭГІЁНАЎ КРАІНЫ»
Без падзеяў 17 верасня 1939 года не было б рэгіёна «нумар 1» — Брэстчыны. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Рагачук.
— 17 верасня мы святкуем Дзень народнага адзінства — свята, якое важнае для краіны, і асаблівае значэнне мае для заходніх рэгіёнаў.
Гэты дзень не дае нам забыцца пра час, калі была падзелена не толькі тэрыторыя, але і вялізная колькасць сем'яў, родных і блізкіх адзін аднаму людзей, якія апынуліся ў розных дзяржавах.
Без усведамлення тых падзей, сёння не было б Брэсцкай вобласці — рэгіёна "нумар 1", які ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця суверэннай Беларусі. Гэта важна і для мяне асабіста. Без уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі не было б мяне і маёй сям


