Суббота, 17 января 2026

День: 12.09.2023

Па слядах летняга аздараўлення дзяцей

Па слядах летняга аздараўлення дзяцей

Актуально, Здоровье, Новости
У летні перыяд 2023 года на базах 21 дзяржаўнай установы агульнай сярэдняй адукацыі былі арганізаваны дзённыя аздараўленчыя лагеры, дзе знаходзілася 773 вучні ва ўзросце 6–17 гадоў. На базе шасці школ дзейнічалі аздараўленчыя лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, якія наведвала 61 дзіця непаўналетняга ўзросту. Падлеткі добраўпарадкавалі тэрыторыю, мылі і фарбавалі школьную мэблю, спартыўнае гульнявое абсталяванне, рамантавалі кніжны фонд. Сярэдняя налічаная заработная плата на аднаго работніка склала 175,20 рублёў. Аплата працы падлеткаў ажыццяўлялася за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Аздараўленне ў лагеры «Дубок» прайшлі 706 дзяцей (55 з іх выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях ), у «Юным турысце» — 123. На падрыхтоўку да работы лагераў у лет
Свята хлеба і музыкі

Свята хлеба і музыкі

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Сельское хозяйство, Фотофакт, Экономика
Амаль чвэрць стагоддзя ў Беларусі праводзіцца свята хлебаробаў. У свой час і Пружаны, і Ружаны прымалі гасцей. А ў 2023 годзе 9 верасня сталіцай абласных «Дажынак» сталі Ганцавічы. На працягу двух месяцаў гэты раённы цэнтр рыхтаваўся да святкавання завяршэння ўборкі зерневых культур. Горад абнавіўся: гэта было відаць па яркіх фарбах фасадаў дамоў, новых пешаходных тратуарах і дарогах. Амаль у цэнтры горада размясціўся кантактны фантан. Што ж, сталіца «Дажынак» і павінна быць прыгожай. Паколькі Брэсцкая вобласць першай завяршыла ўборку, то і «Дажынкі» святкавала першай. У сталіцу свята прыбылі госці з усіх раёнаў вобласці. Прадстаўнічую дэлегацыю Пружанскага раёна сустракалі на мяжы з Ганцавіччынай. Старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаілу Грышкевічу быў уручаны карав
Рысы следчага — уважлівасць і спакой

Рысы следчага — уважлівасць і спакой

Актуально, Новости
У Пружанскім раённым аддзеле Следчага камітэта раскрыццём кіберзлачыннасці займаецца следчы Ілья Кандрацюк, стаж якога складае толькі два гады. Ды за невялікі час працы малады чалавек паспеў займець павагу ў калектыве як добры спецыяліст і даказаць, што маладосць — гэта не загана, а магчымасць ісці ў нагу з часам, прыносіць карысць сваёй Радзіме. У жыцці Ільі Кандрацюка быў час, калі сваю прафесійную дзейнасць ён хацеў звязаць з… хакеем: заняткам гэтым відам спорту прысвяціў восем год. Ды ўсё ж абраў для сябе дарогу ў праваахоўныя органы. Цяпер на першым плане любімая работа, а хакей застаўся ў жыцці пераважна ў фармаце праглядаў матчаў па тэлебачанні: нечым трэба ахвяраваць, бо сумяшчаць усё і адразу вельмі складана. А цікава: што ці хто паўплывала на выбар прафесіі маладога
Лукашэнка арыентуе парламент цяперашняга склікання на вырашэнне ўсіх задач у развіццё Канстытуцыі да заканчэння паўнамоцтваў

Лукашэнка арыентуе парламент цяперашняга склікання на вырашэнне ўсіх задач у развіццё Канстытуцыі да заканчэння паўнамоцтваў

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе парламент цяперашняга склікання на вырашэнне ўсіх задач у развіццё Канстытуцыі да заканчэння паўнамоцтваў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рабоце цяперашняга склікання парламента за мінулы час не заўважыў якіх-небудзь недахопаў. "Не было такіх значных недахопаў у рабоце цяперашняга складу парламента, - сказаў ён. - Але пакуль мы не падводзім вынікі работы парламента, вернемся да гэтага яшчэ. Я абавязкова павінен пабываць у парламенце пасля выбараў на апошняй сесіі гэтага склікання". Аляксандр Лукашэнка абазначыў неабходнасць абмеркаваць вынікі дзявятай і задачы на дзясятую сесію
Прэзідэнт: жыць трэба так, каб не паўтараць памылак мінулага і захаваць мірную Беларусь для дзяцей і ўнукаў

Прэзідэнт: жыць трэба так, каб не паўтараць памылак мінулага і захаваць мірную Беларусь для дзяцей і ўнукаў

Актуально, Президент
Жыць трэба так, каб не паўтараць памылак мінулага і захаваць мірную Беларусь для дзяцей і ўнукаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня ў час цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзень уз'яднання Беларусі, усходняй і заходняй яе частак, - 17 верасня 1939 года - стаў сімвалам нашага нацыянальнага адзінства, не падуладнага часу. "Але гэты вопыт паказвае нам, што не менш важна быць разам у мірны час. Працаваць на карысць свайго народа і Айчыны", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "І жыць трэба так, каб ніколі больш не паўтараць памылак мінулага, каб быць моцнымі перад абліччам новых пагроз і выклікаў часу, каб захаваць нашу мірную, надзвычайна прыгожую Беларусь для дзяцей і ўнукаў. Жыць
Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства - супрацоўнікаў і ветэранаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "З'яўляючыся адной з самых маладых праваахоўных структур Рэспублікі Беларусь, дзякуючы ўпартай штодзённай працы ўсіх супрацоўнікаў Следчы камітэт вельмі хутка стаў неад'емнай і эфектыўнай часткай сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Разумеючы ўсю важнасць задач, якія стаяць перад ведамствам, і захоўваючы вернасць прысязе, вы надзейна абараняеце правы і свабоды грамадзян, грамадства і дзяржавы, забяспечваючы трыумф законнасці і справядлівасці. Дзякую ветэранам органаў следства, якія дапамагаюць захоўваць пераемнасць пакаленняў і традыцыі".