Суббота, 17 января 2026

День: 08.09.2023

Лукашэнка наведаў фінал ХIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2023»

Лукашэнка наведаў фінал ХIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2023»

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў фінал ХІІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2023", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Фінальнае шоу конкурсу было арганізавана ў сталічным Палацы спорту. Паглядзець на яркае відовішчнае дзейства і, вядома, падтрымаць прэтэндэнтак на карону з розных рэгіёнаў краіны прыбылі тысячы чалавек. Сярод гледачоў на трыбунах прысутнічаў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. За тытул "Міс Беларусь" у фінале змагаліся 24 дзяўчыны. Вызначалася з выбарам лепшай кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі тэлевядучая Паліна Шуба, галоўны балетмайстар Вялікага тэатра оперы і балета Ігар Колб, кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч, беларускі аўтагоншчык Сяргей Вязовіч, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў, дырэктар прадст
Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Дзяржузнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Актуально, Президент
 Дзяржаўных узнагарод удастоены 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў воінскай службе і ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне падатковай сістэмы, рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, развіццё лесагаспадарчай вытворчасці, транспартнай галіны, машынабудавання і сельскай гаспадаркі, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту. Ордэнам "За службу Радзіме" III ступе
Любіць лясную справу ўсёй душой ветэран працы Уладзімір Барысевіч, які прымаў віншаванні з 90-годдзем

Любіць лясную справу ўсёй душой ветэран працы Уладзімір Барысевіч, які прымаў віншаванні з 90-годдзем

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Экология
Свой 90-гадовы юбілей адсвяткаваў ветэран працы і былы галоўны інжынер Пружанскага лясгаса Уладзімір Іванавіч Барысевіч. Чалавек, які любіў сваю працу душою і быў адданы ёй да апошняга працоўнага дня. У гэты аўторак да юбіляра ў госці з віншаваннямі завіталі прадстаўнікі Пружанскай лесагаспадарчай установы ў асобах дырэктара Віктара Карніенкі і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірыны Раманюк, якія ўручылі ветэрану працы падарунак. Наш юбіляр нарадзіўся ў вёсцы Крыніца Пружанскага раёна. Гады дзяцінства выдаліся вельмі цяжкімі, бо прыпалі на час Вялікай Айчыннай вайны. Яе страшныя падзеі засталіся ў памяці Уладзіміра Іванавіча, ды ён не вельмі хоча іх успамінаць… А вось калі гутарка зайшла пра лясгас, імяніннік ажывіўся. — Я да гэтага часу цікаўлюся справамі ў Пружанс
«Белая Русь» запусціла фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далучайцеся!

«Белая Русь» запусціла фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Далучайцеся!

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Пружанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» праводзіць фотафлэшмоб «Калі мы адзіныя — мы непераможныя!» Як інфармуе «Белая Русь», традыцыйны фотафлэшмоб праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная» і прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства, якое адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня. У ліку ўдзельнікаў акцыі — і прадстаўнікі калектыву філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі». Для ўдзелу дасылайце на электронную пошту belaya_rus_pr@tur.by або на Viber +375292723460 фатаграфіі працоўных калектываў, груп, сем’яў, індывідуальныя фота з дзяржаўнай сімволікай, сімволікай РГА «Белая Русь» або з адметнымі знакамі іншых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, а таксама проста фатаграфіі, якія адлюстроўваюць адзінства. Магчыма сумяшчэнне фатагр
Два дзесяцігоддзі сустракае вернікаў Спаса-Праабражэнскі храм на вуліцы Горка (+многа фота)

Два дзесяцігоддзі сустракае вернікаў Спаса-Праабражэнскі храм на вуліцы Горка (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Милосердие, Новости, Тварам да веры
«Я календарь переверну — и снова третье сентября…» Радкі папулярнай песні ўзгадваюцца ўвесь гэты тыдзень. Менавіта трэцяга верасня ўрачыстае богаслужэнне прайшло ў пружанскім Спаса-Праабражэнскім храме з нагоды 20-годдзя яго ўзнаўлення. Свята падарыла самыя прыемныя пачуцці і эмоцыі. Так-так, ужо два дзесяцігоддзі прайшло з таго часу, калі на вуліцы Горка на месцы старажытнага храма быў пабудаваны і асвечаны новы. Нагадаем, што першапачаткова царква, асвечаная ў імя Святога Духа, з'явілася каля гарадскіх могілак у 1570 годзе, згодна з загадам тагачаснай уладальніцы Пружан каралевы Ганны Ягелонкі. За больш чым 450 гадоў некалькі разоў драўляны храм знікаў і аднаўляўся. Апошняе аднаўленне і адбылося 20 гадоў таму. Дзякуючы намаганням вельмі многіх нераўнадушных людзей, храм, які двац
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці захоўвалі грамадзяне парадак каля вадаёмаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці захоўвалі грамадзяне парадак каля вадаёмаў?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— На працягу лета многа гаварылася пра бяспеку падчас адпачынку каля вадаёмаў. А што паказвалі рэйды? Ці захоўвалі парадак нашы грамадзяне? Адказвае в.а. начальніка аддзела прафілактыкі Аляксандр Трафімовіч: — У 2023 годзе супрацоўнікамі Пружанскага РАУС сумесна з Пружанскім РАНС і работнікамі таварыства выратавання на водах было праведзена 26 рэйдавых мерапрыемстваў у месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў. Падчас праверак выяўлена 35 адміністрацыйных парушэнняў, 30 з якіх за знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення і 5 за купанне ў неўстаноўленым месцы. І хоць спёка ўжо мінула і пляжны сезон, хутчэй за ўсё, для многіх завяршыўся, на ўсякі выпадак нагадваем, што за купанне ў забароненым месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспубл
Лукашэнка асабіста праводзіў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў аэрапорце

Лукашэнка асабіста праводзіў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў аэрапорце

Актуально, Президент
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгему Мбасога ў аэрапорце пасля завяршэння яго афіцыйнага візіту ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як паведамлялася БЕЛТА, лідар афрыканскай краіны прыбыў у Беларусь вечарам 6 верасня. Праграма візіту была вельмі насычаная і ўключала афіцыйныя перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне прадпрыемстваў, азнаямленне з магчымасцямі беларускіх вытворцаў. "Вы павінны ведаць, што вы для нас не чужыя. Для нас - беларусаў, расіян. Таму што ў нас ёсць гісторыя супрацоўніцтва, якая ідзе ў глыбіню развіцця і існавання Савецкага Саюза. Паколькі вы для нас блізкія і не чужыя людзі, мы вас запрашаем у Беларусь і адкрываем