Вторник, 21 апреля 2026

Месяц: Сентябрь 2023

Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка: «Усё маё жыццё — гэта дзеці!»

Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка: «Усё маё жыццё — гэта дзеці!»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия
Роля педагога важная не толькі ў школе, але і ў дзіцячым садку: менавіта ён з’яўляецца яшчэ адным «бацькам», які дае новыя веды, выхоўвае, як неабходна паводзіць сябе ў грамадстве, вучыць павазе ў адносінах да іншых людзей. Такой «фігурай» з’яўляецца і выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 5 г. Пружаны Юлія Лявоненка. — Працую ў гэтым дзіцячым садку больш за 30 гадоў. Прыйшла сюды яшчэ ў далёкім 1987 годзе, пасля заканчэння педагагічнага вучылішча. Неўзабаве здзейсніла сваю мару аб вышэйшай адукацыі: у 1993 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (цяпер універсітэт) імя А.С. Пушкіна. У далейшым не раз павышала сваю кваліфікацыю, а ў 2018 годзе мне была прысвоена вышэйшая катэгорыя. Таксама з’яўляюся маці і бабуляй. Таму ўсё маё жыццё — гэта дзеці! — раск
95-гадовая Галіна Немцава з Пружан стала самай узроставай удзельніцай Рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе

95-гадовая Галіна Немцава з Пружан стала самай узроставай удзельніцай Рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Новости, Профессия, Спорт
28 верасня пенсіянеры, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця», прымеркаванага да Дня пажылых людзей. Галіна Немцава (справа) разам з Аленай Астапчык. Марафон сабраў у гарадскім парку 24 пенсіянеры, якія займаюцца скандынаўскай хадзьбой пры аддзяленні і любяць актыўны лад жыцця. Сваім прыкладам і запалам яны натхнялі ўсіх суграмадзян, паказваючы добрую спартыўную форму. Бо фізічныя практыкаванні могуць замяніць любую таблетку, але нішто не заменіць фізічныя практыкаванні. І кожны з нас цвёрда ведае, што самы галоўны рэкорд у жыцці — гэта здароўе! Самай узроставай удзельніцай мара
Наш рэпартаж з ААТ «Велікасельскае Агра», дзе ўбіраюць цукровыя буракі

Наш рэпартаж з ААТ «Велікасельскае Агра», дзе ўбіраюць цукровыя буракі

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Пад выразам «салодкае жыццё» кожны з беларусаў можа мець на ўвазе сваё, асабістае. Але наўрад ці сярод нас знойдзецца той, хто не ўжывае ў ежу цукар, які з’яўляецца ідэальнай крыніцай энергіі і неабходны для нармальнай работы мозга, мышцаў. А каб не пераводзіўся салодкі прадукт на нашых сталах, у гэтыя дні аграрыі Беларусі шчыруюць на палетках з цукровымі буракамі. Сёлета ў цэлым па краіне плануецца сабраць 5 мільёнаў тон салодкіх караняплодаў, для гэтага ў 2023 годзе павялічылі плошчы пад цукровыя буракі больш чым на 8000 га. Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін, якія экспартуюць цукар. З кожнай тоны мы атрымліваем прыбытак у 165 долараў ЗША. У Пружанскім раёне салодкія караняплоды патрэбна ўбраць на плошчы ў 1300 га. Першым у панядзелак бягучага тыдня да ўборкі
Майстар вытворчага навучання каледжа Аляександр Пстыга атрымаў Грамату Брэсцкага аблвыканкама

Майстар вытворчага навучання каледжа Аляександр Пстыга атрымаў Грамату Брэсцкага аблвыканкама

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Официально, Профессия
Граматай Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Фёдаравіч Пстыга, майстар вытворчага навучання УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Аляксандр Фёдаравіч Пстыга (справа) з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталляй Каліноўскай і дырэктарам УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Дзмітрыем Чайкоўскім. У Брэсцкім дзяржаўным цэнтры маладзёжнай творчасці прайшло ўрачыстае абласное мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзелаў па адукацыі, настаўнікі, выкладчыкі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі з розных раёнаў першага рэгіёна. Была адзначана праца і нашага земляка. Віншуем з узнагародай, Аляксандр Фёдаравіч!
Бяспека жыцця і працоўнай дзейнасці — ключавыя тэмы чарговай Сесіі раённага савета дэпутатаў

Бяспека жыцця і працоўнай дзейнасці — ключавыя тэмы чарговай Сесіі раённага савета дэпутатаў

Актуально, Новости, Официально, Профессия, Экономика
У чацвер, 28 верасня, прайшла 47 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец пасля арганізацыйных працэдур абвясціў парадак дня. На пасяджэнні разглядаліся пытанні «Аб эфектыўнасці работы зацікаўленых службаў выканаўчых і распарадчых органаў Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспечнага жыцця і працоўнай дзейнасці насельніцтва раёна»; «Аб змяненнях рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2022 года № 262 «Аб бюджэце Пружанскага раёна на 2023 год» і іншыя. З дакладамі па першым пытанні выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка, начальнік раённага адзела па надзвычайных сітуацыях МНС Рэспублікі Беларусь Павел Талстой, начальнік фінанса
Старшыня КДК Брэсцкай вобласці Аксана Цылько правяла ў Пружанах выязны прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»

Старшыня КДК Брэсцкай вобласці Аксана Цылько правяла ў Пружанах выязны прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію»

Актуально, Новости, Официально
Прыём праходзіў у аўторак, 26 верасня, у будынку Пружанскага раённага выканаўчага камітэта. Грамадзяне, якія звярталіся, уздымалі тэмы аховы здароўя, пенсіённага забеспячэння і іншыя. Усе звароты будуць разгледжаны, факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства. Фота Кацярыны Масік
Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Пенсіянеры, якія дадуць фору і маладым! У Пружанах прайшла спартакіяда для людзей «залатога ўзросту» (+фота)

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Спорт, Фотофакт
Неадменны атрыбут штогадовай адкрытай раённай спартакіяды сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту з удзелам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва — усмешкі ўдзельнікаў. Іх не палохае старасць, а адчуваць сябе ў 70 на 50 дапамагае актыўны лад жыцця. Спаборніцтвы, якія можна назваць сустрэчай добрых сяброў, былі прысвечаны Дню пажылых людзей. Сабрацца разам, каб цікава і з карысцю правесці час, удзельнікам спартакіяды прапанавалі РФСК «Мухавец», ДТСААФ, раённая арганізацыя ветэранаў фізкультуры і спорту, аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і СДЮШАР. Кожны ўдзельнік мог выбраць адзін або некалькі відаў спорту, у якіх хацеў бы пазмагацца. Свае сілы можна было праверыць у дартс
Лукашэнка: каб быў мір, нам трэба працаваць, працаваць і працаваць

Лукашэнка: каб быў мір, нам трэба працаваць, працаваць і працаваць

Актуально, Новости, Президент
Для таго каб у краіне быў мір, трэба працаваць, працаваць і працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з жыхарамі аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Жыхары Вішова сабраліся на вуліцы, заўважыўшы, што да іх у аграгарадок прыехаў кіраўнік дзяржавы. На прыкладзе Вішова Прэзідэнт азнаямляўся з пілотным праектам па рамонце вулічна-дарожнай сеткі ў перспектыўных сельскіх населеных пунктах. "Мы рады, што вы да нас прыехалі. Дзякуй вам, што тут мір, што мы пенсіі своечасова атрымліваем, у такой прыгажосці жывём!" - звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі адна з жыхарак. "Вось бачыце, 25-30 гадоў таму ўсе крычалі: раздзяліць калгасы, саўгасы - фермерам раздаць. Другі гвалт быў: чаго ты дапамагаеш гэтым калгасам, саўгасам, г
Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Фотафакт. Паказ фільму «На другім беразе» арганізавалі ў Ружанах

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы
Паглядзець айчынную кінастужку пра падзеі, калі Беларусь была падзелена несправядлівай Рыжскай мірнай дамовай, змаглі работнікі ААТ "Ружаны-Агра" і жыхары гарадскога пасёлка. Кінапаказ арганізавалі ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Фільм крануў многіх гледачоў да глыбіні душы.
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Казахстана, Венгрыі, Егіпта, Зімбабвэ, Экватарыяльнай Гвінеі, Анголы, Уганды, Камбоджы, Філіпін, Іарданіі і Калумбіі. Аляксандр Лукашэнка прывітаў дыпламатаў на цудоўнай, дружалюбнай і гасціннай беларускай зямлі: "Спадзяюся, што гэта дыпламатычная работа будзе садзейнічаць збліжэнню нашых народаў, дапаможа развіццю па-сапраўднаму дружалюбных міждзяржаўных адносін". Прэзідэнт заўважыў, што паслы пачынаюць выкананне сваёй місіі ў вельмі няпросты перыяд: "Сёння ўвесь свет знаходзіцца на складаным шляху фарміравання новай структуры міжнародных адносін, якая няўхільна рухаецца да шматпалярнасці. Гэты працэ
Актыўнасць + нераўнадушнасць — такая формула работы старасты аграгарадка Клепачы Любові Гугнюк

Актыўнасць + нераўнадушнасць — такая формула работы старасты аграгарадка Клепачы Любові Гугнюк

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Сярод тых, каго вызначае старшыня Мокраўскага сельвыканкама Вольга Грышкевіч як сваіх самых адказных памочнікаў, стараста аг. Клепачы Любоў Гугнюк. Адказнасці Любові Мікалаеўне сапраўды не займаць. Жанчына прызнаецца: — Вользе Віктараўне немагчыма адмовіць ні ў чым. Напрыклад, часам трэба пайсці ноччу ліхтары палічыць (раптам некаторыя не гараць) — чаму не. Справа не ў тым, што хочацца: калі паабяцала — зраблю. Два выхадныя чысцілі ад травы плітку ў грамадскіх месцах. Таму што трэба! Актыўная грамадзянская і жыццёвая пазіцыя заўсёды вылучала яе. Амаль два дзесяцігоддзі, з 1995 года Любоў Гугнюк на пасадзе вясковага старасты. Якія толькі абавязкі за гэты час не даводзілася выконваць! Маштабнай справай стала добраўпарадкаванне могілак: жыхары сабралі 5000 рублёў на спілаванне а
Калі ў Пружанскім раёне пройдуць восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі (+графік па ўсёй вобласці)

Калі ў Пружанскім раёне пройдуць восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі (+графік па ўсёй вобласці)

Актуально, Афиша, Новости, Сельское хозяйство
Восеньскі сезон на Брэстчыне пачынаецца з традыцыйных кірмашоў-базараў па продажы насельніцтву сельскагаспадарчай прадукцыі. Вось даты сельскагаспадарчых кірмашоў-2023 у Пружанскім раёне: г.п. Шарашэва – 7 кастрычніка, г.п. Ружаны – 13 кастрычніка, г. Пружаны – 14 кастрычніка. На кірмашах можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю. Запрашаем! Графік правядзення кірмашоў-базараў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі ў гарадах і раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці ў верасні-лістападзе 2023 года ГарадыДата правядзенняг. Брэст 7-8 кастрычніка, 14-15 кастрычніка, 21-22 кастрычніка, 28-29 кастрычніка г. Баранавічы30 верасня, 7 кастрычніка, 21 кастрычнікаг. Пінск14-15 кастрычніка, 21-22 кастрычніка, 28-29 кастрычнікаг. Бярозаг. Белаазёрск8 кастрычніка1
З нагоды Дня пажылых людзей у ЗАГСе 29 верасня правядуць акцыю да бясплатным кансультаванні

З нагоды Дня пажылых людзей у ЗАГСе 29 верасня правядуць акцыю да бясплатным кансультаванні

Новости, Официально, Юридическая консультация
29 верасня 2023 г. з 10.00 да 13.00 гадзін у памяшканні аддзела ЗАГСа (г. Пружаны, вул. Рыгора Шырмы, 13, каб. № 2) у рамках мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей правядзе акцыю па кансультаванні пажылых грамадзян па пытаннях аказання прававой дапамогі ў сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур органамі загса начальнік аддзела Наталля Радзівонаўна Цібароўская.
Фотафакт. Завершана рэстаўрацыя капліцы Святога Казіміра ў Ружанах

Фотафакт. Завершана рэстаўрацыя капліцы Святога Казіміра ў Ружанах

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы
Святы Казімір у Ружанах — гэта не толькі выява на гербе, памятны знак заступніку гарадскога пасёлка ў скверы на цэнтральнай плошчы. У гонар яго быў асвечаны касцёл на пасялковых могілках. Нагадаем, што касцёл (або капліца) Святога Казіміра быў узведзены напрыканцы XVIIІ стагоддзя, калі Ружаны належалі Аляксандру Сапеге, архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам. Шмат дзесяцігоддзяў ён прастаяў у непрывабным стане, разбураўся. https://www.youtube.com/watch?v=v9oerdoQlAY Было нямала спрэчак наконт яго лёсу. У выніку вырашылі: неабходна рамантаваць, нягледзячы на многія складанасці. І вось нядаўна завяршыліся аднаўленчыя работы. Асвячэнне і афіцыйнае адкрыццё адбудуцца крыху пазней, калі культавую ўстанову напоўняць патрэбным начыннем. Але будаўнічыя рыштаванні зняты — і прыг
В Беларуси зафиксирована дефляция. Как изменились цены в магазинах

В Беларуси зафиксирована дефляция. Как изменились цены в магазинах

Актуально, Новости, Экономика
Общий уровень потребительских цен в августе 2023 г. по сравнению с июлем снизился на 0,3%. Одновременно растет реальная заработная плата. Специалисты Федерации профсоюзов Беларуси посмотрели, что подорожало и подешевело в магазинах. Напомним, что Федерация профсоюзов Беларуси проводит ежемесячный мониторинг цен в магазинах розничной торговли. Последнее исследование прошло 20-21 сентября в 218 магазинах, расположенных в 109 территориальных единицах. Специалисты побывали как в сетевых супермаркетах, так и в магазинах шаговой доступности. В частности, в сентябре 2023 г. средняя стоимость плодоовощного набора, куда входят по 1 кг капусты, картофеля, моркови, свеклы, лука и яблок по республике составила 8,17 руб. По сравнению с августом 2023 г. она снизилась на 26,7%. Самым доступным