Падарунак маленькім гараджанам зрабіў Пружанскі малочны камбінат (+ многа фота)
Яшчэ адно новае месца для адпачынку і цікавага баўлення часу з’явілася ў маленькіх пружанцаў. Цяпер насупраць фірменнага магазіна «Верас» Пружанскага малочнага камбіната, што на Палескай, 5, — сучасная гульнявая пляцоўка.
Такі падарунак прадпрыемства зрабіла маленькім гараджанам і гасцям Пружан акурат у іх свята — Міжнародны Дзень абароны дзяцей.
Сімвалічную чырвоную стужку падчас урачыстага адкрыцця перарэзалі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось. У сваім звароце Міхаіл Міхайлавіч павіншаваў усіх з Днём абароны дзяцей, выказаў словы падзякі камбінату за сучасны аб’ект і запэўніў, што мясцовыя ўлады заўсёды будуць падтрымліваць цікавыя ідэі. Цёплыя словы гучалі і ад Аляксандра Эдмундавіча, дырэктара буй









