Пятница, 4 сентября 2026

Месяц: Апрель 2023

Кінатэатр «Спадарожнік» прапануе кіналекторыі па ахове працы

Кінатэатр «Спадарожнік» прапануе кіналекторыі па ахове працы

Новости, Профессия
У рамках правядзення Сусветнага дня аховы працы, які будзе адзначацца 28 красавіка, пружанскі кінатэатр «Спадарожнік» прапануе лекторыі з дэманстрацыяй дакументальных стужак па прафілактыцы правапарушэнняў, дарожна-транспартнага траўматызму, ахове працы, пажарнай бяспекі і інш. Паказ фільмаў можа ажыццяўляцца як у кінатэатры «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул. Р.Шырмы, 5), так і на базе прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Прапануем вашай увазе спіс кіналекторыяў: «Раніца перад працай» (працягласць 6,27 хвіл.);«Ахова працы і тэхніка бяспекі» (7,45 хвіл.);«Асноўныя патрабаванні па ахове працы» (7,55 хвіл.);«Вогнетушыцель» (3,05 хвіл.);«Пажарная бяспека ў офісе» (4,42 хвіл.);«Аказанне першай дапамогі» (5,02 хвіл.);«Інструкцыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі на вытворчасці»;
Зробім любімую Беларусь прыгажэйшай!

Зробім любімую Беларусь прыгажэйшай!

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Официально, Профессия
Сёлета, у Год міру і стварэння, з‘явілася падстава на многія самыя звычайныя, будзённыя справы паглядзець пад іншым вуглом. Напрыклад, веснавы суботнік можа стаць не толькі магчымасцю прыбрацца на тэрыторыі роднага населенага пункта, свайго раёна, але і паказаць сваё жаданне жыць у прыгожым і мірным свеце, з павагай ставіцца да сваёй гісторыі, да тых, хто сталі ахвярамі вайны. Частка сродкаў, заробленых і на раённым, і на рэспубліканскім суботніках, традыцыйна пойдзе на добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў масавых пахаванняў. Навядзенне парадку ў скверы Гудзімава па вул. Чырвонаармейскай, работнікі КУВП «Камунальнік» фарбуюць ваенную тэхніку. Нагадаем, што ўсе жадаючыя грамадзяне Пружаншчыны, якія хочуць зрабіць свой унёсак у агульную справу, могуць пералічыць грошы на
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае сёння 10-годдзе

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адзначае сёння 10-годдзе

Актуально, Новости, Прокуратура расследует факты геноцида, Профессия
Трэба прызнаць, што эксперты дзейнічалі і да 2013 года, калі было прынята рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Як расказвае начальнік Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз падпалкоўнiк юстыцыi Генадзій Пракаповіч, выдзяленне службы ў асобную структуру ставіла мэтай удасканальванне дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасцi, узмацненне абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, арганiзацый у крымiнальным, адміністрацыйным, грамадзянскім i гаспадарчым працэсах. Гэта істотна паскорыла ўзаемадзеянне паміж экспертамi розных напрамкаў, дазволіла прафесійна выконваць ускладзеныя абавязкі па прыняццi ўдзелу ў выкрыцці злачынстваў або разбірацца ў розных спрэчных момантах. – Наш міжраённы аддзел адказвае за ўзаемадзеянне з праваахоўні

Віншаванне кіраўніцтва раёна з 10-годдзем утварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Актуально, Новости, Официально
Паважаныя супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь! Віншуем вас з 10-годдзем утварэння службы!У сваёй прафесійнай дзейнасці вы кіруецеся дакладным разуменнем важнай ролі, ускладзенай на Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, і высокай адказнасцю перад дзяржавай і народам нашай краіны. Ваша служба  заўсёды асацыіруецца з кампетэнтнасцю, справядлівасцю і аб'ектыўнасцю пры падыходзе да справы.За мінулыя гады выбудавана дакладная сістэма, якая дазваляе вырашаць самыя сур'ёзныя задачы ў забеспячэнні органаў следства, дазнання і суда заключэннямі экспертаў як самым важным довадам. Тым больш што ад гэтага залежаць лёсы людзей, і якраз узровень работы экспертаў, матэрыяльна-тэхнічная аснашчанасць падраздзяленняў дазваляюць паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі.
«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка

«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка

Актуально, Новости, Профессия
«Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі і дапамогі за 25 красавіка. Выплата пенсій і дапамог за 25 красавіка ў аб'ектах паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска пачнецца з 22 красавіка. У аб'ектах паштовай сувязі Брэста, Гомеля, Гродна і Магілёва выплата пенсій і дапамог будзе ажыццяўляцца 24 красавіка. 25 красавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі. БЕЛТА.
Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя дні?

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя дні?

Актуально, Здоровье, Новости, Расписание
– У красавіку і маі нямала святаў, у тым ліку будуць пераносіцца рабочыя дні. Ці зменіцца ў сувязі з гэтым графік работы медыцынскіх устаноў Пружанскага раёна? Са званка ў рэдакцыю Як паведаміў намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Віктар Шаўчэня, усе структурныя падраздзяленні райбальніцы будуць працаваць наступным чынам: 22 і 29 красавіка, 6 і 13 мая – па графіку работы ў суботні дзень, 23 і 30 красавіка, 7 і 14 мая – па графіку выхаднога дня, 24 красавіка і 8 мая – па графіку рабочага дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая  –па графіку работы ў святочны дзень.
Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі

Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі

Актуально, Новости, Расписание, Тварам да веры
Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі 23 красавіка 2023 года (нядзеля): 13.00 – Слабудскія (Сланімцоўскія) могілкі(прот. Міхаіл Носка, +37529-225-87-49прот. Вячаслаў Левы, +37529-793-24-28іер. Аляксандр Мамановіч, +37533-655-41-25іер. Георгій Буланькоў, +37529-803-21-62); 10.00 – Параслянскія могілкі(іер. Сергій Сысаляцін, +37533-699-86-01); 9.00 – Шаняўскія могілкі(іер. Сергій Сямёнаў, +37529-755-06-13); 11.30 – Загорскія могілкі 13.00 – Куплінскія могілкі(прот. Ігар Мрыхін, +37529-793-24-60). 24 красавіка 2023 года (панядзелак): 11.00 – Пружанскія гарадскія могілкі па вул. Горка. Па інфармацыі настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы прот. Ігара Мрыхіна
Новым дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Грышкевіч

Новым дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Грышкевіч

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
З 19 красавіка 2023 года дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Яўгенавіч Грышкевіч. Нарадзіўся Антон Яўгенавіч 12 красавіка 1992 года ў в. Руднікі Пружанскага раёна. У 2018 годзе скончыў УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі (электраэнергетыка)». Другую вышэйшую адукацыю атрымаў у 2022 годзе, скончыўшы УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» – спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Працоўная дзейнасць звязана з сельгаставарыствамі раёна – ААТ «Жураўлінае» і «Шані-аграпрадукт». Апошняе месца працы перад назначэннем – ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», дзе займаў пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце. Фота Кацярыны Масік
Меркаваннямі наконт Паслання Прэзідэнта падзяліліся педагогі Параслянскай школы

Меркаваннямі наконт Паслання Прэзідэнта падзяліліся педагогі Параслянскай школы

Актуально, Год мира и созидания, Новости
Працягваем абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту. Зразумела, што розным катэгорыям насельніцтва больш блізкія розныя аспекты. Напрыклад, педагогі ДУА «Параслянская сярэдняя школа» звярталі ўвагу на пытанні, якія датычацца выхавання маладога пакалення, работы са шматдзетнымі сем‘ямі, захавання традыцыйных каштоўнасцяў. Вольга Мікалаеўна Матвіенка, дырэктар: – Калі мы збіраліся падчас акцыі РППС – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў Камянецкім раёне, казалі пра многія балючыя моманты. І вынікі таксама і нашай працы я пачула ў Пасланні Прэзідэнта. Яны тычацца аказання сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем‘ям, неабходнасці разабрацца, як і на што выдаткоўваецца гэтая дапамога. Глядзіце, вось такі аспек
В Брестской области стартовал второй сезон проекта «Звездный путь»

В Брестской области стартовал второй сезон проекта «Звездный путь»

Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Можете прочесть рэп? Не бросайте звуки! Откройте верхний диапазон! Голос дан для того, чтобы орать, стонать и…петь. Поем навзрыд, потом падаем вниз. Композитор, певец, создатель и руководитель Арт-группы «Беларусы» Валерий Шмат не просто вел кастинг проекта «Звездный путь», который стартовал на площадке Брестского государственного университета им. Александра Пушкина, он устраивал исполнителям самый настоящий экзамен, причем не только музыкальный. И был непреклонен – артист должен быть стрессоустойчив. Перед творческим сражением Пока на первой отборочной площадке второго сезона проекта «Звездный путь», где попробовать свои силы решили 24 человека, шли приготовления, удалось разузнать, кто же претендует на участие в уже полюбившемся проекте ФПБ и ОНТ.  Оказалось, то
Регионы расскажут о своём туристическом потенциале в рамках форума «Открой Беларусь»

Регионы расскажут о своём туристическом потенциале в рамках форума «Открой Беларусь»

Год мира и созидания, Новости, Профессия
Профсоюзный туристический форум «Открой Беларусь» пройдет 28–29 апреля в Республиканском дворце культуры профсоюзов в Минске. Организатором выступит туристско-экскурсионное унитарное предприятие «Беларустурист». В рамках форума будет работать выставка, на которой каждый регион страны расскажет жителям и гостям столицы о своих природных и историко-культурных богатствах. – Задача регионов не просто раскрыть туристический потенциал, а действительно удивить туристов, показать какие-то малоизвестные направления. О Мирском замке или Беловежской пуще знают все. Но остается много интересных мест, направлений и ярких фестивалей, о которых по разным причинам никто раньше не слышал, – рассказала заместитель генерального директора УП «Беларустурист» Елена Паршуто. Особое внимание организ
Вадалазы Кобрынскай выратавальнай станцыі абследавалі 10 зон для купання ў Пружанскім раёне

Вадалазы Кобрынскай выратавальнай станцыі абследавалі 10 зон для купання ў Пружанскім раёне

Актуально, Новости, Профессия, Экология
Берагі вадаёмаў, якія афіцыйна вызначаны месцам адпачынку падчас купальнага сезона, хутка запоўняць аматары пакупацца і пазагараць. І неабходна забяспечыць усе ўмовы, каб падобны адпачынак ля вады быў бяспечным для дзяцей і дарослых. Пры стварэнні адпаведнай інфраструктуры напярэдадні адкрыцця купальнага сезона праводзіцца і абследаванне дна акваторый, якое выконваюць вадалазы Кобрынскай выратавальнай станцыі. Як расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Юрый Амельянчук, задача вадалазаў – сабраць смецце якое сабралася на дне вадаёмаў за мінулы купальны сезон. І іх справа вельмі неабходная з улікам таго, што пакідаюць у вадзе грамадзяне. – За дзень мы абследавалі на Пружаншчыне ўсе 10 зон для купання, устаноўленых рашэннем райвыканкама, – паведамляе Юрый Міхайл
Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць

Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць

Актуально, Новости, Президент
Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вынікі супрацоўніцтва бакоў у 2022 годзе ўражваюць. Тавараабарот павялічыўся амаль на паўмільярда долараў і дасягнуў рэкордных $2,2 млрд. «Не кожныя з дзяржаў у свеце могуць пахваліцца такім тавараабаротам, як у нас», – заўважыў Прэзідэнт. У гэтым годзе тэндэнцыя да росту захоўваецца. Ужо ў студзені-лютым зафіксаваны прырост у 1,4 раза, а ў экспарце беларускай прадукцыі – у 1,7 раза. «Гэтым перш за ўсё абумоўлена наша вельмі цеснае і зацікаўленае стаўленне да Санкт-Пецярбурга. Ведаю, што ў вас вялікая цікавасць да Беларусі. Будзьце ўпэўнены: мы гатовы аддаць апошняе, але
Веснавы прызыў: 65 пружанскіх хлопцаў атрымалі павесткі ў армію

Веснавы прызыў: 65 пружанскіх хлопцаў атрымалі павесткі ў армію

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
Традыцыйна двойчы на год – вясной і восенню – у краіне праводзіцца прызыў на тэрміновую службу ў арміі. Далучаецца да гэтага мерапрыемства і Пружаншчына, з якой штогод сотні юнакоў адпраўляюцца на «вучобу» ў сапраўдную школу мужнасці. Нядаўна такой місіі былі ўдастоены 65 пружанскіх хлопцаў ва ўзросце ад 19 да 24 гадоў. Як паведамляе начальнік групы прызыву на ваенную службу раённага ваенкамісарыята Андрэй Якімовіч, у дапрызыўных мерапрыемствах удзельнічалі ўсе, хто атрымаў павесткі. Таксама будучыя абаронцы Айчыны ў поўным саставе з’явіліся на фінальнае мерапрыемства – Дзень прызыўніка, якое прайшло напрыканцы мінулага тыдня. Ва ўрачыстай абстаноўцы, якая была створана ў гарадскім Палацы культуры, юнакі атрымалі дакументы на адпраўку ў вайсковыя часці. Наступныя год ці паўтара
Як праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна

Як праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Экология
Згодна з планамі добраўпарадкавання ідуць работы сёлетняй вясной у розных куточках Пружанскага раёна. Сям’я Іны Хаваўка добраўпарадкавала брацкую магілу ў вёсцы Паўлава. РужаныНапрыклад, у красавіку ў г.п. Ружаны работнікі сельвыканкама займаліся перасадкай зялёных насаджэнняў на замацаваную за ўстановай клумбу, таксама высаджваліся цыбуліны мнагалетнікаў. Работнікі Ружанскага ўчастка КУВП «Камунальнік» займаліся добраўпарадкаваннем двароў шматкватэрных дамоў па вул. Урбановіча. Працоўны калектыў музея «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» абраў дастаткова вялікі фронт работ: навядзенне парадку на схіле за галоўным корпусам палаца. Работнікі музея высеклі драўняна-хмызняковыя параснікі, зграблі леташнюю траву і лісце. А калектыў ДУА «Ружанская сярэдняя школа» наводзіць пар