Вторник, 21 апреля 2026

День: 30.04.2023

«Круцёлачкі» пакарылі міжнародную сцэну!

«Круцёлачкі» пакарылі міжнародную сцэну!

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Узорны ансамбль танца «Круцёлачкі» прыняў удзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Запалі сваю зорку», які праходзіў у Пензе з 21 па 23 красавіка. Ужо ў пяты раз танцавальны конкурс сабраў узорныя калектывы з розных кропак свету на адной сцэне. У гэтым годзе геаграфія мерапрыемства значна пашырылася: у фестывалі ўдзельнічалі танцоры з Балгарыі, Казахстана, Мардовіі, Калмыкіі, іншых рэгіёнаў Расіі. Адказнасць прадстаўляць нашу краіну выпала калектывам з Пружан і Баранавіч. Па выніках мастацкага спаборніцтва ўзорны ансамбль танца «Круцёлачкі» стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «Ваш зорны танец» (танец «Святочная карусель»), лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Прэм’ера» (танец «Полька з Колькай»), лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Народны танец» (танец
Рэцэпты на Біс. Дамлама ўзбекская ў казане ад загадчыцы Навазасімавіцкай сельскай бібліятэкі Марыны Каршунковай

Рэцэпты на Біс. Дамлама ўзбекская ў казане ад загадчыцы Навазасімавіцкай сельскай бібліятэкі Марыны Каршунковай

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы Навазасімавіцкай сельскай бібліятэкі Марыны Каршунковай. Я нарадзілася і доўгі час жыла ва Узбекістане. Гэта краіна з неверагоднымі кірмашамі, багаццем агародніны і садавіны і ўсходняй гасціннасцю. Я вельмі люблю ўзбекскую кухню і хацела б падзяліцца рэцэптам прыгатавання «Дамламы». Гэтая страва гатуецца вельмі проста, але валодае непаўторным смакам. ІНГРЭДЫЕНТЫ: мяса — 500-700 г (бараніна, цяляціна, але можна любое, пажадана маладое),цыбуля рэпчатая — 2 шт. (250-300 г),морква — 1 шт. (200 г),памідоры — 6-7 шт. (500 г) (пажадана сакавітыя),перац балгарскі — 2 шт. (250 г),бульба — 6-7 шт. (500 г),капуста — 700 г,алей — 100 мл,часнок — 1/2 галоўкі,соль — на смак,спецыі (перац чорны молаты, хмелі-сунелі) — па жаданні,зеляніна свежая — 1 пучок (пятрушка, кінза
Пружанскія таэквандысты заявілі пра сябе на Адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці сярод кадэтаў

Пружанскія таэквандысты заявілі пра сябе на Адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці сярод кадэтаў

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Пружанскія таэквандысты, якія займаюцца ў секцыі ад Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы, працягваюць заяўляць пра сябе. Апошнімі значнымі спаборніцтвамі, дзе выступалі выхаванцы Віталія Мадзяліцы, стала Адкрытае першынство Гродзенскай вобласці сярод кадэтаў. Па выніках баталій у абласным цэнтры алімпійскага рэзерву суседняга з намі рэгіёна пружанцы прывезлі пяць медалёў рознай вартасці. Пацвердзілі свой узровень Алег Ганчар і Юлія Гуненка — яны сталі чэмпіёнамі першынства. На другім месцы Дзмітрый Данілік, трэція — Канстанцін Гурэцкі і Мікіта Корсак. Пасля першынства спартсмены засталіся на праглядавы збор у вучылішча алімпійскага рэзерву. Магчыма, што хтосьці з пружанцаў у будучым стане прафесійным таэквандыстам. Уладзіслаў Шпарла
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як праваахоўнікі змагаюцца з аматарамі разжыцца за кошт свайго месца працы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як праваахоўнікі змагаюцца з аматарамі разжыцца за кошт свайго месца працы?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— Сусед прадае камбікорм, які, хутчэй за ўсё, крадзе на сваёй рабоце на ферме. Няўжо міліцыя не займаецца выяўленнем такіх фактаў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Сарока: — Падобныя супрацьпраўныя выпадкі амаль штотыднёва выяўляюцца супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў. Трэба нагадаць грамадзянам, якія жадаюць разжыцца за кошт свайго прадпрыемства, што за крадзяжы маёмасці прадугледжана не толькі адміністрацыйная адказнасць са штрафам да 30 базавых велічынь (арт. 11.1 КоАП РБ), але і крымінальная — з пазбаўленнем волі да 12 гадоў і канфіскацыяй маёмасці (арт. 205 КК РБ). Таксама можна стаць фігурантам адміністрацыйнай справы за набыццё крадзенага: згодна з ч.3 арт.13.23, пакупнік можа быць аштрафаваны на суму да 50 б.в. Міліцыя звяртаецца да грамадзян з просьб