Карэспандэнты і выратавальнікі з праверкай пабывалі ў вёсках Пружанскага сельсавета
Штогод з прыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Некаторыя гаспадары спрабуюць з дапамогай агню прыбраць засмечаныя агароды, у выніку чаго ўзрастае нагрузка на падраздзяленні МНС, якія вымушаны амаль кожны дзень па некалькі разоў выязджаць на тушэнне бескантрольных палаў. І апошнія прыносяць урон не толькі прыродзе, але і грамадству. Здараецца, што ў агні гінуць людзі. Падобныя трагедыі адбываліся і на Пружаншчыне.
У бягучым годзе першы трывожны выезд адбыўся ўжо напачатку сакавіка, калі жыхар аднаго з населеных пунктаў вырашыў «дапамагчы» гаспадарцы і падпаліў пожню. Як расказвае работнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іна Карпіла, нягледзячы на тое, што «сезон веснавых палаў» пачаўся настолькі рана, потым сітуацыя выправілася дзяку


