Пятница, 10 апреля 2026

День: 21.04.2023

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя дні?

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя дні?

Актуально, Здоровье, Новости, Расписание
– У красавіку і маі нямала святаў, у тым ліку будуць пераносіцца рабочыя дні. Ці зменіцца ў сувязі з гэтым графік работы медыцынскіх устаноў Пружанскага раёна? Са званка ў рэдакцыю Як паведаміў намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» Віктар Шаўчэня, усе структурныя падраздзяленні райбальніцы будуць працаваць наступным чынам: 22 і 29 красавіка, 6 і 13 мая – па графіку работы ў суботні дзень, 23 і 30 красавіка, 7 і 14 мая – па графіку выхаднога дня, 24 красавіка і 8 мая – па графіку рабочага дня, 25 красавіка, 1 і 9 мая  –па графіку работы ў святочны дзень.
Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі

Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі

Актуально, Новости, Расписание, Тварам да веры
Асвячэнне на Радаўніцу могілак у Пружанах і іх наваколлі 23 красавіка 2023 года (нядзеля): 13.00 – Слабудскія (Сланімцоўскія) могілкі(прот. Міхаіл Носка, +37529-225-87-49прот. Вячаслаў Левы, +37529-793-24-28іер. Аляксандр Мамановіч, +37533-655-41-25іер. Георгій Буланькоў, +37529-803-21-62); 10.00 – Параслянскія могілкі(іер. Сергій Сысаляцін, +37533-699-86-01); 9.00 – Шаняўскія могілкі(іер. Сергій Сямёнаў, +37529-755-06-13); 11.30 – Загорскія могілкі 13.00 – Куплінскія могілкі(прот. Ігар Мрыхін, +37529-793-24-60). 24 красавіка 2023 года (панядзелак): 11.00 – Пружанскія гарадскія могілкі па вул. Горка. Па інфармацыі настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы прот. Ігара Мрыхіна
Новым дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Грышкевіч

Новым дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Грышкевіч

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
З 19 красавіка 2023 года дырэктарам ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» назначаны Антон Яўгенавіч Грышкевіч. Нарадзіўся Антон Яўгенавіч 12 красавіка 1992 года ў в. Руднікі Пружанскага раёна. У 2018 годзе скончыў УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі (электраэнергетыка)». Другую вышэйшую адукацыю атрымаў у 2022 годзе, скончыўшы УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» – спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Працоўная дзейнасць звязана з сельгаставарыствамі раёна – ААТ «Жураўлінае» і «Шані-аграпрадукт». Апошняе месца працы перад назначэннем – ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», дзе займаў пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце. Фота Кацярыны Масік
Меркаваннямі наконт Паслання Прэзідэнта падзяліліся педагогі Параслянскай школы

Меркаваннямі наконт Паслання Прэзідэнта падзяліліся педагогі Параслянскай школы

Актуально, Год мира и созидания, Новости
Працягваем абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту. Зразумела, што розным катэгорыям насельніцтва больш блізкія розныя аспекты. Напрыклад, педагогі ДУА «Параслянская сярэдняя школа» звярталі ўвагу на пытанні, якія датычацца выхавання маладога пакалення, работы са шматдзетнымі сем‘ямі, захавання традыцыйных каштоўнасцяў. Вольга Мікалаеўна Матвіенка, дырэктар: – Калі мы збіраліся падчас акцыі РППС – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў Камянецкім раёне, казалі пра многія балючыя моманты. І вынікі таксама і нашай працы я пачула ў Пасланні Прэзідэнта. Яны тычацца аказання сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем‘ям, неабходнасці разабрацца, як і на што выдаткоўваецца гэтая дапамога. Глядзіце, вось такі аспек