Праваслаўныя вернікі адзначылі Вялікдзень з усмешкай на вуснах і верай у сэрцы (+ многа фота)
Зразумела, асвячэнне велікодных страў – гэта толькі знешні бок святкавання Уваскрэсення Хрыстова. Часам мы ўдзяляем асноўную ўвагу менавіта атрыбутыцы свята: прыгожа расфарбаваным яйкам, упрыгожанай выпечцы. І пакідаем за кадрам сапраўдны сэнс выратавальнай ахвяры Ісуса. І не разумеем глыбіні пакутаў Марыі, якая праводзіла Сына на Галгофу. І ў малітве не прызнаёмся ў бескарыслівай любві да Госпада, а абавязкова імкнёмся нешта выпрасіць для сябе: здароўя, дабрабыту, паспяховасці…
Падчас асвячэння велікодных страў у Слабудцы
Падчас асвячэння велікодных страў у Аранчыцах
Што ж. Мы проста людзі, якія радуюцца магчымасці ў святочны дзень традыцыйна сабрацца разам за шчодрым сталом, пажадаць адзін аднаму па-мясцовым звычаі: «Дажыць без турбот да наступнага Вялікадня». Ды толькі Бог няб



