Вторник, 21 апреля 2026

День: 15.04.2023

Майстрыха з Мокрага Яніна Дубіна захапляецца рукадзеллем і стварае прыгожыя велікодныя кампазіцыі

Майстрыха з Мокрага Яніна Дубіна захапляецца рукадзеллем і стварае прыгожыя велікодныя кампазіцыі

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости
Рыхтавацца да Вялікадня жыхарка Мокрага Яніна Дубіна пачала яшчэ ў сакавіку. Менавіта тады з‘явіліся першыя веснавыя кампазіцыі з яркімі кветкамі і жоўтымі кураняткамі. І работа яшчэ працягваецца. Яе заканамерным завяршэннем сёння стане велікодны куліч з афарбаванымі яйкамі. Сям‘я Дубіна, як і многія на Пружаншчыне, «змяшаная»: сама Яніна Іосіфаўна каталічка, якая ў свой час выйшла замуж за праваслаўнага. Розніца ў канфесіях ніколі не была падставай для спрэчак і непаразуменняў, а цяпер яна – толькі магчымасць адзначыць самае вялікае хрысціянскае свята па абодвух календарах.  Жанчына захапілася рукадзеллем параўнальна нядаўна, але хапае ў яе і густу, і цярпення, і ўмення, а галоўнае, жадання ствараць прыгажосць. – Даўно марыла заняцца творчасцю, ды часу не хапала: усё жыццё н
Карэспандэнты адправіліся ў ААТ «Шані-аграпрадукт» і даведаліся, як ідзе сяўба цукровых буракоў

Карэспандэнты адправіліся ў ААТ «Шані-аграпрадукт» і даведаліся, як ідзе сяўба цукровых буракоў

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У 2023 годзе ў нашай краіне павялічаны плошчы пад сяўбу цукровых буракоў – да 101,7 тыс. га. Плануецца вырабіць 5 мільёнаў тон салодкіх караняплодаў, каб загрузіць магутнасці цукровых камбінатаў і заводаў. Свой уклад у агульную справу па вырошчванні цукровых буракоў уносіць і наш раён. Чатыры гаспадаркі: ААТ «Агра-Калядзічы», «Мурава», «Велікасельскае Агра» і «Шані-аграпрадукт» – у бягучым годзе засеюць сельгаскультурай 1300 га. На 14 красавіка было асвоена 48,5% ад агульнай плошчы. Галоўны аграном Таццяна Наджафава абмяркоўвае працэс сяўбы цукровых буракоў з  механізатарам Уладзімірам Шаркотам. У ААТ «Шані-аграпрадукт» пад дадзеныя караняплоды адведзена 350 га, палетак у 137 га размешчаны адразу за аг. Шані. Як расказала галоўны аграном таварыства Таццяна Наджафава, сёлета пачатак
Пружанскі каледж заваяваў перамогу ў абласных спаборніцтвах «Абаронца Айчыны»

Пружанскі каледж заваяваў перамогу ў абласных спаборніцтвах «Абаронца Айчыны»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
З 5 па 7 красавіка на базе Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод навучэнцаў каледжаў па праграме летняга мнагаборства «Абаронца Айчыны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел пяць каманд, якія складаліся з чатырох чалавек – па два юнакі з малодшай і старэйшай узроставай катэгорыі. Традыцыйна каманда Пружанскага каледжа была падрыхтавана выкладчыкам фізічнай культуры і здароўя Аляксандрам Мацаюком. У першы дзень адбылося адкрыццё абласных спаборніцтваў, падчас якога да ўдзельнікаў спартыўнага мерапрыемства звярнулася в. а. намесніка дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце каледжа Ірына Салей. Яна пажадала юнакам годна прайсці праз усе конкурсныя этапы і ўмацаваць здароўе. Каб не губляць час, адразу пасля ўрачыстасці хлопцы нак