У Міжнародны дзень памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў прайшоў урок памяці «Пра гэта нельга забываць»
Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Прокуратура расследует факты геноцида, Профессия
Урок памяці «Пра гэта нельга забываць» прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма 11 красавіка – у Міжнародны дзень памяці вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Удзел у ім прынялі навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Вядучыя – супрацоўнікі бібліятэкі – нагадалі, што Вялікую Перамогу савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі называюць «святам са слязьмі на вачах»: вельмі высокая цана была заплачана за яе. Больш за 25 мільёнаў жыхароў былога СССР загінула падчас вайны.
Першыя канцлагеры ў Германіі пачалі стварацца адразу пасля прыходу да ўлады нацыстаў, у 1933 годзе. Іх сімвалам стаў Дахау, куды спачатку трапілі праціўнікі новага рэжыму, а таксама людзі, якія «псавалі чысціню» арыйскай нацыі, – яўрэі, цыгане, псіхічна хворыя. З пачаткам вайны лагер пап




