Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці малалетніх хуліганаў?
– Здараецца, што ў зводках правапарушэнняў фігурыруюць падлеткі. Ці магчыма саміх малалетніх хуліганаў прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці? Няўжо за іх учынкі заўсёды адказваюць толькі бацькі?
Адказвае ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх Уладзіслаў Кавалёў:
Сапраўды, амаль па ўсіх відах правапарушэнняў падлеткі прыцягваюцца да адказнасці па дасягненні паўналецця. Аднак за некаторыя ўчынкі малалетнія хуліганы будуць адказваць самастойна па дасягненні імі 14-гадовага ўзросту. Гэта тычыцца:
– наўмыснага прычынення цялеснага пашкоджання і здзяйснення іншых гвалтоўных дзеянняў, парушэння ахоўнага прадпісання(арт. 10.1 КоАП РБ);– абразы (арт. 10.2);– дробнага крадзяжу (арт. 11.1);– наўмыснага пашкоджання або знішчэння чужой маёмасці (арт. 11.3);– жорсткага абыходжанн




