Этапы вялікага жыцця: Мікалай Пятровіч Салапура адзначыў 90-гадовы юбілей!
У лёсах жыхароў Пружаншчыны, якія адзначаюць свае 90-гадовыя юбілеі або блізкія да іх дні нараджэння, шмат падобнага. Гэта пакаленне, якое не ваявала на франтах Вялікай Айчыннай, але зведала ўсе жахі, усе нястачы вайны падчас гітлераўскай акупацыі, а потым уздымала з руін разбураныя гарады і вёскі, аднаўляла гаспадарку, цяжка працавала, ствараючы годныя ўмовы для дзяцей і ўнукаў – нас з вамі. І ў той жа час аповед кожнага пра моманты свайго жыцця – непаўторны. У гэтым чарговы раз я ўпэўнілася падчас гутаркі з Мікалаем Пятровічам Салапурам.
Восем дзяцей было ў сям‘і Пятра і Галены Салапураў з вёскі Кацёлкі перад пачаткам вайны: чатыры сыны і чатыры дачкі. Старэйшы з сыноў – Мікалай – нарадзіўся ў 1933 годзе. Зямлі ў бацькоў было мала, шостая частка гектара, таму Пётр наймаўся ў рабо


