Пятница, 10 апреля 2026

День: 08.04.2023

Сям’я Чаюкоў жыццё давярае Богу і верыць у волю Яго

Сям’я Чаюкоў жыццё давярае Богу і верыць у волю Яго

Актуально, Культура, Милосердие, Новости, Тварам да веры
У прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі ўвесь тыдзень, які папярэднічае Вялікадню, называецца Вялікім. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да найбольшага рэлігійнага свята, якое каталікі будуць адзначаць заўтра, 9 красавіка. Ужо сёння ўвечары паства прыйдзе ў касцёл на ўрачыстую службу, якая пачнецца на вуліцы з малітвы каля вогнішча. Ад полымя касцёльнага пасхала – вялікай высокай свечкі, на якой ксёндз пазначыць лічбы новага года – 2023 – парафіяне будуць запальваць свае свечкі і з імі ўвойдуць у касцёл. У канцы святочнай службы пастыр асвеціць стравы на велікодны стол, беражліва выкладзеныя ва ўпрыгожаныя кошычкі.  Шчырую радасць ад падзеі Уваскрэсення Хрыста раздзяляе і сям’я Чаюкоў: Сяргей і Надзея разам з чатырма сынамі – Янам, Маркам, Ігнатам і Давідам – напярэдадні Вялікадня абавя
Бяспеку вытворчай дзейнасці і фінансавае аздараўленне абмяркавалі ў райвыканкаме

Бяспеку вытворчай дзейнасці і фінансавае аздараўленне абмяркавалі ў райвыканкаме

Год мира и созидания, Новости, Профессия, Экономика
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла 6 красавіка, былі разгледжана пытанні аб бяспечнай і эканамічна здаровай вытворчасці. Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, абвясціўшы павестку дня пасяджэння, паведаміў, што ў рабоце прымае ўдзел намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення «Дзяржпрамнагляду» Ігар Калішук. Па першым пытанні «Аб рабоце арганізацый Пружанскага раёна па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці і прафілактыцы вытворчага траўматызму ў рамках патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» з дакладам выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталь Матвіенка. Абапіраючыся на лічбы і факты, які прыводзіў у дакла
Як работнікі доследнай станцыі ствараюць спрыяльныя ўмовы для маладых яблынь

Як работнікі доследнай станцыі ствараюць спрыяльныя ўмовы для маладых яблынь

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі», якое займаецца ў тым ліку і вырошчваннем яблыкаў, перыядычна абнаўляе свой сад для лепшай ураджайнасці на будучае: цяперашні пакупнік даволі патрабавальны да смакавых якасцей і выгляду прадукцыі, якую набывае. Пасадкай маладзенькіх яблынь на пару займаюцца рабочыя Ларыса Людкевіч і Дзмітрый Мяшэчка. Вясна – добры час для пасадкі пладовых дрэў. Гэты перыяд найбольш спрыяльны для маладых саджанцаў таму, што цяпер шанцаў замерзнуць у іх менш і верагоднасць таго, што дрэвы падужэюць, вырастуць, большая. У бягучым годзе доследная станцыя высадзіла маладыя яблынькі на трох гектарах. Гэтай рабоце першапачаткова папярэднічала раскарчоўка патрэбных плошчаў: высажаныя каля чатырох гадоў таму пладовыя дрэвы выдаляюцц