Старшыня Ружанскага сельскага Савета Аксана Юркоўская пра Пасланне Прэзідэнта: «Моцная сям’я – залог моцнай дзяржавы»
Працягваем публікацыю меркаванняў аб штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
– У Пасланні мяне асабліва ўсхвалявала тэма сям’і, дэмаграфічнай бяспекі краіны. «Нас, беларусаў, павінна быць больш, – сказаў Прэзідэнт краіны. – Гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава шмат робіць, каб гэтую ўмову забяспечыць. У краіне ўчыняецца маштабная падтрымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей… А для шматдзетных – асаблівыя ўмовы: жыллё, сямейны капітал, бясплатнае харчаванне ў дзіцячым садку і школе…»Але сёння нас, як і Кіраўніка дзяржавы, хвалюе той факт, што падтрымка ў асобных выпадках можа не даходзіць да свайго адрасата – дзіцяці, якому яна і прызначана. Маецца на ўвазе, што ёсць нядбалыя бацькі, якія жывуць за кошт той падтрымкі ці, я


