Вторник, 21 апреля 2026

День: 06.04.2023

Выставіў шкло з аконнай рамы, украў дзве дывановыя дарожкі і бензапілу: жыхару Пружанскага раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

Новости, Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў. Колькі гаворыцца ўсюды, у тым ліку і ў «раёнцы», што крадзенае не прыносіць шчасця, але ўсё роўна знаходзяцца аматары рызыкнуць і даказаць адваротнае. Вось і жыхар Пружанскага раёна вырашыў паспытаць удачы на крымінальнай ніве. Выставіўшы шкло з аконнай рамы ў адным з населеных пунктаў нашага раёна, злодзей трапіў у дом, адкуль украў дзве дывановыя дарожкі, а таксама бензапілу. Уладальніцы нерухомай маёмасці быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 500 рублёў. Цяпер аматару чужога дабра пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Хочаце здаць кватэру ў наём? Спачатку прачытайце гэты матэрыял і будзьце ў курсе ўсіх нюансаў падаткаабкладання

Хочаце здаць кватэру ў наём? Спачатку прачытайце гэты матэрыял і будзьце ў курсе ўсіх нюансаў падаткаабкладання

Актуально, Новости, Официально
-- Хачу здаць маладой сям’і кватэру. Раскажыце, які ў 2023 годзе памер падаходнага падатку і тэрмін яго выплаты? На пытанне адказала галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне Алена Сакалоўская. Які кошт? З 2023 года вызначаны наступныя памеры ставак падаходнага падатку ў фіксаваных сумах з даходаў, якія атрымліваюць фізічныя асобы ад здачы ўнаём памяшканняў у г. Пружаны, г.п. Ружаны і г. п. Шарашэва (у дужках указаны памеры ставак у іншых населеных пунктах раёна): —за жылыя памяшканні (за кожны пакой, што здаецца ўнаём), садовыя домікі, дачы — 19,80 руб. (у іншых населеных пунктах — 14,20 руб);—за здачу металічнага або драўлянага гаража, машына-месца — 5,60 руб. (у іншых на