Расказваем, як ідзе падкормка азімых у гаспадарках раёна, і паказваем гэты працэс у ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»
Спусташэнне глебы — заканамерная з’ява пры вырошчванні любых культур. Расліны выцягваюць з урадлівага слоя пажыўныя рэчывы. Аднаўленне ўрадлівасці глебы адбываецца натуральным чынам, але тэмпы гэтага працэсу дастаткова нізкія. І тут галоўны памочнік руплівага гаспадара — арганічныя і мінеральныя ўгнаенні. Калі іх уносіць кожны год, то негатыўны ўплыў на ўрадлівы слой зніжаецца да мінімуму або зусім знікае.
Ідзе падкормка на палетках ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».
На дадзены момант поўным ходам ідзе падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі азімых сельгаскультур, каб яны добра пайшлі ў рост пасля зімы, аднавілі, свае сілы. Напрыклад, з падкормкай азімага рапсу справіліся ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Шматгадовыя травы таксама не застаюцца без увагі, іх трэба падкарміць на 11378 г


