Усе змены на нашай зямлі, што адбыліся ў гэты перыяд, нельга назваць збегам абставін, «падарункам» нейкіх вышэйшых сіл ці проста ўдачай. Яны зроблены рукамі кожнага пружанца. Таму ў тых дасягненнях, з якімі мы сустрэлі сёлетні 85-ці гадовы юбілейны год, ёсць заслуга тых, хто толькі нарадзіўся, вучыцца ў школе, атрымлівае прафесію, адказна выконвае свае працоўныя абавязкі ці нават знаходзіцца ўжо на заслужаным адпачынку.
2015-2020 гады:
82 факт. За гэты перыяд істотна актывізавалася грамадскае жыццё. Напрыклад, грамадская ініцыятыва «Горад сяброўскі дзяцінству» набыла дзяржаўную падтрымку з будаўніцтвам дамоў сямейнага тыпу, якія пачалі ўзводзіцца на Пружаншчыне з 2018 года. А яшчэ маштабнымі сталі акцыі «Нашы дзеці» і «Ад шчырага сэрца».
83 факт. Сапраўдная «белая паласа» пачалася ў сельгасвытворчасці раёна. Пружанскія аграрыі сталі стабільна атрымліваць больш за 100 тысяч тон збожжа штогод, а ўраджайнасцю каля 50 ц/га ўжо нікога не здзівіш.
84 факт. З гонарам г.п. Ружаны прымаў абласное свята-кірмаш «Дажынкі-2019». Пасёлак істотна адна-віўся і прыняў фестываль годна. А ўвесь раён з гэтага года стаў самым малочным рэгіёнам у рэспубліцы.85 факт. 15 студзеня 2025 года адзначылі чарговы юбілей Пружаншчыны. Няправільна казаць, што мы заканчваем падборку фактаў з жыцця рэгіёна. Ніякіх кропак ці шматкроп’я не будзе, жыццё працягваецца. І вельмі хочацца зазірнуць хаця б на хвіліначку ў будучыню: якім яно будзе?
