27 верасня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць вялікае свята Узвіжанне Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
На гэтую дату прыпадае і прастольнае свята царквы ў вёсцы Аранчыцы. А сёлета гэта яшчэ і юбілейная дата: каменны будынак Крыжаўзвіжанскага храма быў узведзены 110 гадоў таму, у 1914 годзе.
Святочнае богаслужэнне з нагоды юбілею храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Аранчыцы пройдзе ў суботу 28 верасня 2024 года.
Яго ўзначаліць архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
Сустрэча Уладыкі — у 8.20, пачатак богаслужэння — у 8.30 гадзін.