Колькі жыве на зямлі чалавек, столькі ён змагаецца з хваробамі і, на жаль, далёка не заўсёды выходзіць пераможцам у гэтай спрэчцы. Адным з такіх захворванняў з’яўляецца ВІЧ-інфекцыя, канчатковай стадыяй, якой з’яўляецца СНІД. Вядома, што ў арганізме чалавека існуе ўнікальная сістэма абароны: імунная сістэма. Але вось з’явіўся вірус імунадэ-фіцыту чалавека — ВІЧ, які здольны прыгнятаць і поўнасцю разбураць імунітэт. Такім чынам, чалавек з ВІЧ у хуткім часе застаецца безабаронным перад масай хваробатворных мікраарганізмаў.
Эпідэмія СНІДу не мае межаў. Яе не спыняюць міждзяржаўныя межы, сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, этычныя, рэлігійныя і іншыя адрозненні.
Гэта глабальная пагроза насельніцтву планеты, якая патрабуе глабальных дзеянняў усёй сусветнай супольнасці.
СНІД — хвароба, якой могуць захварэць як дарослыя, так і дзеці. Заражэнне чалавека адбываецца толькі ад другога чалавека. Ніякія іншыя біялагічныя істоты ў гэтым працэсе
не ўдзельнічаюць.
Існуюць тры шляхі перадачы ВІЧ ад хворага чалавека да здаровага:
1. Палавы шлях.
2. Парэнтаральны шлях (часцей у наркаманаў і праз донарскую кроў, ці недастаткова абясшкоджанныя медыцынскія інструменты).
3. Вертыкальны шлях (ад ВІЧ-інфіцыраванай маці плоду).
Самай небяспечнай вадкасцю, у плане перадачы ВІЧ-інфекцыі, з’яўляецца кроў. Пот, сліна, слёзы ВІЧ-інфіцыраванага чалавека не небяспечныя, таму што канцэнтрацыя віруса ў іх вельмі нізкая і не можа выклікаць заражэння.
У нашай рэспубліцы ўсё яшчэ пераважае парэнтаральны шлях заражэння. У пераважнай большасці так заражаюцца
людзі, якія ўжываюць ін’екцыйныя наркотыкі.
Прайшло шмат гадоў з дня адкрыцця ВІЧ. Навукоўцы і лекары ўсяго свету могуць з упэўненасцю сказаць, што ВІЧ не перадаецца:
пры ўкусах насякомых; ад хатніх жывёл; пры наведванні басейна і лазні; пры агульнапрынятых формах прывітанняў (поціску рукі, сяброўскіх пацалунках, абдымках); праз посуд, бялізну, іншыя бытавыя прадметы; у грамадскім транспарце.
У сусветнай спартыўнай практыцы не зарэгістравана ні аднаго выпадку заражэння ВІЧ на спортпляцоўцы, стадыёне.
Вакцына супраць ВІЧ пакуль не створана. Эфектыўных сродкаў лячэння, якія дазваляюць цалкам вылячыц-
ца ад СНІДу, пакуль няма. Таму ўсе меры павінны быць накіраваны на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. Асновай прафілактыкі з’яўляецца здаровы лад жыцця, высокая маральная культура, адмова ад шкодных звычак, прыхільнасць да абароненага сэксу, асваенне і прымяненне ў жыцці санітарных ведаў па праблемах ВІЧ-СНІД.
Для даведкі:
Па стану на 1 лістапада 2012 г. у Рэспубліцы
Беларусь зарэгістраваны 14001 выпадак
ВІЧ-інфекцыі. За 10 месяцаў 2012 года выяўлена 1046 ВІЧ-інфіцыраваных (10 месяцаў 2011 г. — 992).
Па Брэсцкай вобласці па стану на 1 лістапада 2012 г. зарэгістравана 1066 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
За 10 месяцаў 2012 года было выяўлена
106 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
У эпідэміялагічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі вобласці. На чатыры адміністрацыйныя тэрыторыі (гарады Брэст, Пінск, Баранаві-
чы і Лунінецкі раён) прыпадае 74,9% выпадкаў.
У Пружанскім раёне на 1 лістапада 2012 года
зарэгістравана 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з якіх 8 выпадкаў —у жанчын.
Аляксей Кісель, загадчык інфекцыйнага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ», Максім Жуковіч, загадчык аддзела эпідэміялогіі Пружанскага райЦГЭ
